Падарожжы ў даўніну. 21.by

Падарожжы ў даўніну

31.03.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калекцыянер старых паштовак Уладзімір Ліхадзедаў і Вілейскі краязнаўчы музей сумесна рэалізуюць цікавы праект
У калекцыянера У. Ліхадзедава шмат карысных ініцыятыўУ Вілейцы здаўна з асаблівай пашанай ставяцца да фатаграфічнага занатоўвання розных падзей, персанажаў гарадскога жыцця. Тут добра памятаюць імя фатографа 1930-х гадоў Б. Бермана, а шмат хто з гараджан ведае і той дом, дзе знаходзілася майстэрня таленавітага чалавека з пільным і ўважлівым да рэчаіснасці поглядам. Зусім не выпадковай падаецца мне і выстава “Вілейка: падарожжа ў часе”, што днямі адкрылася ў старажытным горадзе. Да ўвагі гледачоў прадстаўлены рэпрадукцыі старых паштовак з калекцыі мінчаніна Уладзіміра Ліхадзедава і фондаў Вілейскага краязнаўчага музея. Культавыя будынкі, старыя вуліцы, жыхары горада з першай чвэрці дваццатага стагоддзя, чыгуначны вакзал… Выявы, якім ужо па 70–80 і болей гадоў, прыцягваюць сваёй цеплынёй, дапамагаюць уявіць даўно забытыя гісторыка-культурныя, архітэктурныя ландшафты родных мясцін.
Пра ролю паштоўкі ў асветніцтве грамадства, карысныя ініцыятывы лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне”, калекцыянера У. Ліхадзедава ў развіцці беларускай філакартыі гаварылі на адкрыцці выставы старшыня Вілейскага раённага савета дэпутатаў Наталля Радзевіч, дырэктар краязнаўчага музея Сяргей Ганчар, краязнаўца Вольга Коласава, мастак Эдуард Мацюшонак, дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і Мастацтва” Алесь Карлюкевіч, кніжны графік, жывапісец, заснавальнік грамадскага музея ў памяць пра Першую сусветную вайну ў вёсцы Заброддзе Вілейскага раёна Барыс Цітовіч.
Варта заўважыць, што філакартычная выстава ў Вілейцы — адзін з многіх творчых праектаў слыннага беларускага калекцыянера. За апошнія гады ім выдадзена 10 альбомаў са старымі паштоўкамі. Прэзентацыі, выставы рэпрадукцый старых паштовак са збораў У. Ліхадзедава прайшлі ў Мар’інай Горцы, Слуцку, Полацку, Глыбокім, іншых мясцінах Беларусі.

Сяргей Шычко

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калекцыянер старых паштовак Уладзімір Ліхадзедаў і Вілейскі краязнаўчы музей сумесна рэалізуюць цікавы праект
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика