Падарожжа са смакам даўніны. 21.by

Падарожжа са смакам даўніны

06.08.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віктарына ад “Народнай газеты” для нераўнадушных краязнаўцаў і... аматараў нацыянальнай кухні.

Здаецца, толькі пачалі нашу віктарыну, а сёння ўжо друкуем апошнія пытанні. Праўда, вынікаў прыйдзецца крыху пачакаць, пакуль вы  дашлеце ўсе адказы. А пасля адразу ж вызначым пераможцу, якога чакае вячэра на дваіх у кавярні “Хутарок” у беларускім народным стылі. А пакуль — поспехаў вам, дарагія чытачы!

Адказы на пытанні V тура:1. Хто выступіў аўтарам праекта Пружанскага палацыка? а) Польскі архітэктар Ланцы.2. Балота Ельня ўзвышаецца над мясцовасцю на... б) 8 метраў.3. Калі пачаў расці каменны крыж на Барысаглебскіх могілках? в) У канцы ХХ стагоддзя.4. Хто напісаў: “Там возера Свіцязь, як дзіва. /Як быццам хто шыбіну лёду звысоку/ Сюды апусціў беражліва”? б) Адам Міцкевіч.5. У якім годзе будзе адзначацца 400-годдзе знаходжання ў Будслаўскай святыні абраза Найсвяцейшай Панны Марыі? в) У 2013.6. Што размясцілі савецкія ўлады ў Пустынскім манастыры? в) Дзіцячы дом.Бонус-пытанне ад шэф-повара кавярні “Хутарок”:— З чаго нашы продкі гатавалі мякінны хлеб? З прасеянай грэчневай, аўсянай ці жытнёвай мякіны, у якую дабаўлялі крыху мукі.

Пытанні VІІ тура:1. Колькі грошай было затрачана на будаўніцтва Картузіянскага кляштара ў Бярозе?а) 100 000 чырвонцаў.б) 300 000 чырвонцаў.в) 500 000 чырвонцаў.2. Кароль загадаў пабудаваць Свята-Ільінскую царкву ў знак падзякі за выратаванне...а) Сваёй дачкі.б) Сваёй жонкі.в) Сваёй маці.3. На якое свята вялася служба каля цудадзейнай крыніцы ля вёскі Сялец Буда-Кашалёўскага раёна?а) Пятра і Паўла.б) Свята Макавей.в) Вялікдзень.4. Якая рэч жывёльнага паходжання выкарыстоўвалася нашымі продкамі як шахцёрская прылада?а) Клыкі маманта.б) Рогі аленя.в) Косці буйных жывёл.5. Якая самая вялікая грузапад’ёмнасць самазвалаў БелАЗа?а) 240 тон.б) 360 тон.в) 450 тон.6. Да якога стылю адносіцца Свята-Траецкая царква ў вёсцы Саматэвічы?а) Барока.б) Псеўдарускі стыль.в) Класіцызм.

Бонус-пытаннеад шэф-повара кавярні “Хутарок”:— З якой садавіны гатавалі грыжанку?Адказы прымаюцца на працягу двух тыдняў пасля апублікавання пытанняў. Дасылайце іх на адрас рэдакцыі з пазнакай “Сем цудаў Беларусі”. Чакаем вашых лістоў!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віктарына ад “Народнай газеты” для нераўнадушных краязнаўцаў і... аматараў нацыянальнай кухні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика