Гродзенскія гісторыкі падлічылі страчаныя архітэктурныя каштоўнасці
25.08.2011 14:38
—
Новости Культуры
|
Гродзенскія гісторыкі падлічылі страчаныя архітэктурныя каштоўнасці За апошнія 4 гады горад назаўжды згубіў 10 дамоў пачатку ХХ стагоддзя ў стылях мадэрн і канструктывізм. Пра гэта расказаў гісторык Андрэй Вашкевіч падчас прэзентацыі новага нумара краязнаўчага альманаха “Горад Святога Губерта”.
Аўтарская сустрэча прайшла 24 жніўня ў Гродне. Цэнтральная тэма зборніка краязнаўчых артыкулаў — набалелыя праблемы рэканструкцыі. Добрую палову альманаха займаюць матэрыялы пра запланавае аднаўленне Каложскай царквы ХІІ стагоддзя: сценаграма грамадскіх слуханняў, звароты і адказы з Міністэрства культуры, артыкулы даследчыкаў. “Горад Святога Губерта” задумваўся ў пачатку 2000-х як зборнік успамінаў гродзенцаў аб розных важных падзеях. Неўзабаве даследчыкам прыйшлося расставіць акцэнты па-іншаму. “Далей мы пачалі яго выдаваць як своеасаблівую рэакцыю на т. зв. рэканструкцыю, — пракаментаваў Еўрарадыё Андрэй Вашкевіч. — Друкавалі матэрыялы, прысвечаныя разбурэнню горада, розным праблемам, звязаным з захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны. У 2006 годзе — пра “экскаватарную рэканструкцыю” Савецкай плошчы, 2007 — транспартныя праблемы, 2008 — захаванне ўнікальнага раёна Новы Свет”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнія 4 гады горад назаўжды згубіў 10 дамоў пачатку ХХ стагоддзя ў стылях мадэрн і канструктывізм. Пра гэта расказаў гісторык Андрэй Вашкевіч падчас...
|
|