Экскаватары вярнуліся ў гістарычны цэнтр Пінска
25.08.2011 15:14
—
Новости Культуры
|
Экскаватары вярнуліся ў гістарычны цэнтр Пінска 21 жніўня ў гістарычным цэнтры Пінска былі заўважаныя земляныя працы з выкарыстаннем цяжкай землярыйнай тэхнікі,
Працы праводзяцца на ўчастку набяражнай Піны, насупраць помніка архітэктуры "Будынак былога палацу Бутрымовіча". Пры іх правядзенні закранутая плошча ў некалькі дзесяткаў квадратных метраў. Пры гэтым знішчаны культурны пласт магутнасцю да 3 м., у якім пры папярэднім візуальным аглядзе выяўлены рэшткі драўляных канструкцый. Па звестках таварыства, працы ў гістарычным цэнтры праводзяцца без папярэдняга археалагічнага даследавання тэрыторыі і без дазволу Міністэрства культуры, а гэта — грубае парушэнне заканадаўства. Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулая ў Міністэрства культуры з просьбай спыніць незаконныя працы ў гістарычным цэнтры Пінска, правесці праверку на месцы і пакараць вінаватых згодна закона. Нагадаем, што ў ліпені гэтага года старшыня таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч звярнуўся з адкрытым лістом да міністра культуры Паўла Латушкі. Нагодай стаў знос гістарычнай забудовы ў Пінску, санкцыянаваны мясцовымі ўладамі. Фота: Pomniki.budzma.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 жніўня ў гістарычным цэнтры Пінска былі заўважаныя земляныя працы з выкарыстаннем цяжкай землярыйнай тэхнікі, паведамляе сайт Добраахвотнага таварыства аховы...
|
|