Браціслава збірае беларускую бібліятэку
07.09.2011 09:38
—
Новости Культуры
|
Кіраўнік незалежнага Саюза беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч, сябра рады СБП паэт Сяргей Законнікаў і сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Уладзімір Падгол зьвярнуліся да літаратараў з заклікам передаць свае кнігі для беларускага аддзела міжнароднай бібліятэкі
24 жніўня ў цэнтры старой Браціславы ў грамадска-культурным цэнтры прайшла першая прэзэнтацыя бібліятэкі ПЭН-цэнтра Славакіі. На ёй быў прадстаўлены беларускі аддзел. Уладзімір Падгол распавёў пра арыштаваныя кнігі беларускіх аўтараў, у прыватнасці, пра 40 кніжак паэзіі Уладзіміра Някляева, якія зняволілі спецслужбы з бібліятэкі самога паэта і кандыдата ў прэзідэнты, а таксама пра кнігу Алеся Бяляцкага. Была прадстаўленая кніга Уладзіміра Падгола “Куля для прэзыдэнта” — урыўкі з яе чыталі аўтар і славацкія акторы. Амбасадар Славакіі ў Беларусі Марыян Сэрватка прэзентаваў кнігі, выпушчаныя ў Мінску пры падтрымцы амбасады, у тым ліку беларуска-славацкі размоўнік. Цягам вечарыны гучалі таксама песні беларускіх паэтаў па-славацку. Пры абмеркаваньні далейшых планаў супрацоўніцтва ўзнікла ідэя выдання анталогіі славацка-беларускай літаратуры.
Кіраўнік ПЭН-цэнтра Славакіі Густаў Мурын звярнуўся да беларусаў з просьбай аб дапамозе ў пашырэнні кніжнага фонду беларускага аддзелу бібліятэкі. У сувязі з гэтым Саюз беларускіх пісьменнікаў просіць суайчыннікаў перагледзець свае бібліятэкі і ахвяраваць кнігі ў Браціславу. Дакладны час збора кніг будзе паведамлены дадаткова. Кантактны тэлефон Саюза беларускіх пісьменьнікаў — (017) 200-80-91. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Славацкі ПЭН-цэнтр спадзяецца на дапамогу беларусаў у пашырэнні кніжнага фонду...
|
|