Максу Лорэнсу сарвала дах. 21.by

Максу Лорэнсу сарвала дах

14.09.2011 14:14 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Максу Лорэнсу сарвала дах

Budzma.org
Папулярны R&B выканаўца, якога параўноўваюць з Тымберлейкам і Sisqo, упершыню ў сваёй сольнай кар’еры заспяваў па-беларуску. Для праекту "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" Макс Лорэнс выканаў песню "Зрывае дах" — беларускую версію свайго дэбютнага сінгла "Схожу с ума", які прынёс яму шырокую вядомасць у Расіі ды Украіне.

“Я проста пераязджаю з аднаго месца ў другое і жыву там, дзе можна рэалізаваць свае планы. Але пры гэтым я заўжды пачуваю сябе беларусам і з гонарам заяўляю ў той жа Маскве, што я — беларус. І прыехаў сюды з горада Гомеля”, — кажа Макс.
 
Спявак зазначае, што яго вельмі ўсцешыў беларускі тэкст ягонай кампазіцыі: "Мова наша багатая, у ёй вельмі шмат словаў трапляецца, якія раней нават сустракаць не даводзілася. Настолькі мяккі тэкст, што нязвыкла пасля расійскай. Па выніку мушу сказаць, што для спеваў беларуская нашмат лепшая за расійскую".
 
Прэм’ера песні "Зрывае дах" – сёння на сайтах "Будзьма беларусамі!" і "Тузін Гітоў".
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папулярны R&B выканаўца, якога параўноўваюць з Тымберлейкам і Sisqo, упершыню ў сваёй сольнай кар’еры заспяваў па-беларуску. Для праекту "Будзьма! Тузін.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика