Татарскае паселішча. 21.by

Татарскае паселішча

23.12.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падкажыце: адкуль паходзіць назва вёскі Сунаі Капыльскага раёна? Самастойныя пошукі вынікаў не далі.Ала ЛЕУС

Паважаная Ала, вёска з назвай Сунаі — адзіная на тэрыторыі Беларусі. У пісьмовых крыніцах гэта паселішча ўпамінаецца ў канцы XVI стагоддзя: у 1590 годзе яно значыцца як сяло Сунаевічы. Сунаевічы ў той час з’яўляліся  шляхецкай уласнасцю і знаходзіліся ў складзе маёнтка Грэск. Сяло тады налічвала ўсяго 7 гаспадарак, якія мелі 8 валок зямлі. Пазней, у сярэдзіне XVII стагоддзя, паселішча стала ўласнасцю Радзівілаў. Мяркуючы па звестках навуковых крыніц, колькасць двароў і жыхароў у вашай вёсцы з кожным стагоддзем павялічвалася. Так, у 1800 годзе было 28 двароў і 157 жыхароў, у канцы XIX стагоддзя  было 60 двароў, 345 жыхароў, у пачатку XX стагоддзя — 75 двароў, 404 жыхары.Вашы самастойныя пошукі паходжання назвы вёскі не далі вынікаў, відаць, па той прычыне, што разгадку трэба было шукаць не ў беларускай мове, а ў татарскай. Верагодна, паселішча Сунаевічы было заснавана задоўга да першага ўпамінання ў старабеларускіх помніках. Мяркуючы па структуры назвы, можна сцвярджаць, што ў аснове яе ляжыць імя ці мянушка чалавека, заснавальніка роду. Частка -ічы ўказвае на тое, што на гэтым месцы пасяліліся  нашчадкі чалавека па імені Сунай. Імя Сунай сустракаецца ў татарскай мове, дзе з’яўляецца народным, размоўным варыянтам поўнага афіцыйнага імя Сунгатула, Сунагатула, якое азначае “майстэрства Алаха”.Татары ігралі важную ролю ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Першыя звесткі пра іх знаходжанне на тэрыторыі Беларусі адносяцца да пачатку XIV стагоддзя. Вялікія князі ВКЛ Гедымін, Кейстут, Альгерд запрашалі іх з Залатой Арды і выкарыстоўвалі ў барацьбе з Тэўтонскім ордэнам. Асаблівую апеку татарам аказваў князь Вітаўт, які скарыстоўваў іх як умелых коннікаў і сяліў пераважна ў наваколлі буйных замкаў. Татары атрымлівалі тыя ж прывілеі, што і мясцовае насельніцтва, а некаторыя з іх адносіліся да найбольш прывілеяванай часткі грамадства. Гэта звычайна былі збеглыя з Залатой Арды ханы і прэтэндэнты на ханскі трон. Некаторыя з ардынскіх ханаў і мурзаў на тэрыторыі ВКЛ не толькі знаходзілі прытулак, але і атрымлівалі тытулы князёў, валодалі вялікімі вотчынамі з сялянамі. Гісторыкамі адзначаецца і катэгорыя татараў — нашчадкаў простых воінаў, якія таксама атрымлівалі надзелы зямлі, але невялікія па плошчы. Супаставіўшы ўсе мовазнаўчыя і гістарычныя факты, можна выказаць меркаванне, што аднымі з першых пасяленцаў і заснавальнікаў вашай вёскі з’яўляліся менавіта татары. Вучоныя-гісторыкі сведчаць, што ў 1561 і 1568 гадах многія татары — нашчадкі воінаў атрымалі прывілеі на шляхецтва ад вялікага князя Жыгімонта II Аўгуста. Верагодна, існуе пэўная сувязь паміж гэтым гістарычным фактам і тым, што ваша вёска ўпершыню ўпамінаецца як шляхецкае ўладанне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падкажыце: адкуль паходзіць назва вёскі Сунаі Капыльскага раёна? Самастойныя пошукі вынікаў не далі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика