У Гродне знойдзены надмагільны камень польскага лекара
04.06.2012 16:26
—
Новости Культуры
|
У Гродне знойдзены надмагільны камень польскага лекара Надмагільны камень польскага лекара Вацлава Сівіньскага знойдзены гарадзенскім гісторыкам Андрэем Ціхаміравым каля гарадзенскай сінагогі.
Знаходку каментуе Андрэй Ціхаміраў ў сваім фейсбуку: – Аказалася, што гэта хутчэй за ўсё надмагілле вайсковага лекара Вацлава Сівіньскага, які ў 1923 г. служыў у 66 Кашубскім палку пехоты, а ў 1929 г. (у год сваёй смерці) быў лекарам у Цэнтральнай школе падафіцэраў Корпусу аховы памежжа ў Асоўцы. Пра камень і месца знаходкі распавядае Андрэй Чарнякевіч, адзін з аўтараў кнігі “Біяграфія гарадзенскіх вуліц”: – У сінагозе пасля вайны знаходзіліся майстэрня па вырабу і рамонту надмагільных камянёў. Хутчэй за ўсё знойдзены камень туды прывезлі, а потым забылі ўсталяваць па-новай. Гэта версія падаецца мне найбольш верагоднай, таму што бліжэйшыя хрысціянскія могілкі вельмі далёка. Бліжэйшыя жыдоўскія могілкі знаходзяцца ад гэтага месца ў 300-500 метрах, на месцы сучаснай паркоўкі па вуліцы Вялікай Траецкай, і там некалькі год таму гарадзенскія гісторыкі знайшлі адзіны надмагільны камень на жыдоўскай мове. Фота Андрэя Ціхамірава Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра камень і месца знаходкі распавядае Андрэй Чарнякевіч, адзін з аўтараў кнігі "Біяграфія гарадзенскіх вуліц".
|
|