Свята духоўнасцi
13.07.2012
—
Новости Культуры
|
Учора адбылiся ўрачыстасці, прысвечаныя 400-годдзю Свята-Петра-Паўлаўскага сабора Учора самы старажытны ў Мінску дзеючы храм — Свята-Петра-Паўлаўскі сабор адзначыў 400-годдзе свайго заснавання. Святочнае богаслужэнне ў храме ўзначалілi мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт у саслужэнні епіскапа Барысаўскага Веніяміна і духавенства Мінскай епархіі. Па заканчэнні богаслужэння адбылося асвячэнне памятнага знака, размешчанага на фасадзе храма. Удзел ва ўрачыстасцях прынялi госці з Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў Беларусі і дыпламатычнага корпуса, паведамiлi «Р» у прэс-службе Беларускай праваславнай царквы. Свята-Петра-Паўлаўскі сабор у Мінску — самы старажытны храм у горадзе, быў заснаваны ў пачатку XVII стагоддзя як храм мужчынскага манастыра ў гонар святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Адроджаны ў 1991 годзе прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора вядзе шырокую асветніцкую і выдавецкую дзейнасць і з’яўляецца значным духоўным цэнтрам сталіцы Беларусі. Фото: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Свята-Петра-Паўлаўскi сабор адзначыў 400-годдзе
|
|