У пошуках святога ...
14.08.2012
—
Новости Культуры
|
Два гады археолаг Сяргей Расадзін з калегамі вёў раскопы на Навагрудчыне. Мэта экспедыцыі – знайсці саркафаг з мошчамі святога прападобнага Елісея Лаўрышскага... І вось знойдзены падмурак Лаўрышскага кляштара, аднаго з самых старадаўніх на Беларусі. Парэшткі храмавай будыніны адкапаны паблізу вёскі Лаўрышава, на паўднйвым беразе вясковай сажалкі. Па словах спецыялістаў, няма ніякага сумнення, што пабудова датуецца ХVІ стагоддзем. Да таго ж, сама цэгла і тэхналогія будаўніцтва роўна такія, якія выкарыстоўвалі пры пабудове сярэднявечнага навагрудскага замка.
Кляштар у Лаўрышаве быў пабудаваны ў сярэдзіне ХІІІ стагоддзя святым Елісеем Лаўрышскім. Па іншых меркаваннях – князем Войшалкам. У ХVІ стагоддзі ўнушальная пабудова была разбурана, але ў тым жа веку пабудавана наноў. Манаскую святыню канчаткова разбурылі падчас 2-й Сусветнай вайны... Яшчэ дакладна вядома, што ў ХVІ ст. манахі, каб захаваць мошчы святога праведніка, надзейна схавалі іх у мурах. Цалкам магчыма, што саркафаг недзе паблізу, магчыма, якраз паблізу раскапанага падмурка. Сяргей Расадзін плануе прадоўжыць археалагічныя раскопкі, але гэта будзе ў наступным годзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два гады археолаг Сяргей Расадзін з калегамі вёў раскопы на Навагрудчыне. Мэта экспедыцыі – знайсці саркафаг з мошчамі святога прападобнага Елісея Лаўрышскага...
|
|