На Вольскага наслалі МНС. 21.by

На Вольскага наслалі МНС

28.09.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Памяшканне новай “Арт Сядзібы” закрылі ў дзень канцэрта Лявона Вольскага. Але. нягледзечы на забароны, музыка ўсё-ткі выступіць - у офісе Партыі БНФ.

Пятнічным вечарам музыка павінен быў выступіць на “Арт Сядзібе”, якая мусіла адчыніцца на новым месцы. Але трыюмфальнага адраджэння так і не адбудзецца. Прынамсі, не з канцэрта Вольскага. У вечары перад канцэртам арт-дырэктар Павел Белавус знайшоў дзверы памяшкання апячатанымі. Як высвятлілася пазней, памяшканне апячаталі супрацоўнікі МНС.

"Усё вельмі проста: у сераду на generation.by выйшаў матэрыял, у якім распавядалася, што «Арт Сядзіба» адкрываецца ў новым месцы і першым мерапрыемствам у пятніцу будзе сустрэча з Лявонам Вольскім,  -- выказаўся на svaboda.org Белавус. --  Матэрыял пайшоў па інтэрнэту, яго прачыталі «патрэбныя» людзі, патэлефанавалі ў адміністрацыю Фрунзенскага раёна, там адразу паніка, тыя накіроўваюць праверыць памяшканне МНС, а ўладальніка ставяць перад фактам, што новыя арандатары гэтага памяшкання не пажаданыя. Такім чынам мы сёння адмянілі падпісаны дагавор і новая «Арт Сядзіба» зачынена, не паспеўшы адкрыцца. Вось такая ланцуговая рэакцыя "

У выніку канцэрт перанесены ў памяшканне Партыі БНФ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памяшканне новай “Арт Сядзібы” закрылі ў дзень канцэрта Лявона Вольскага. Але. нягледзечы на забароны, музыка ўсё-ткі выступіць - у офісе Партыі БНФ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика