Галіна Асіповіч прэзентавала сваю першую кнігу
01.12.2012
—
Новости Культуры
|
У чацвер, 22 лістапада, у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшла прэзентацыя кнігі Галіны Асіповіч “Голас далёкай маладосці”. Для яе кніга – літаратурны дэбют. Пад адной вокладкай Галіна Асіповіч сабрала вершы і мемуары. Імя аўтаркі не новае для Маладзечаншчыны. У 1978-1985 гадах Галіна Осіпава ўзначальвала мясцовы аддзел культуры. Нарадзіўшыся ў вёсцы Клочкава Маладзечанскага раёна, яна некалькі гадоў пражыла на поўначы, у Новым Урэнгоі. – Мерапрыемства атрымалася камерным, – паведаміла метадыст бібліятэкі Алена Хіла. – Атмасфера была вельмі ўтульная. На спатканне з аўтарам прыйшло каля 30 чалавек. Цікава, што ўсе яны былі прыкладна аднаго ўзросту. Моладзі было зусім няшмат. Завітаў на прэзентацыю і краязнаўца Міхась Казлоўскі, які падтрымаў аўтарку сваім выступленнем. Некалькі асобнікаў новай кнігі Галіна Асіповіч падарыла бібліятэцы. Аляксандра ПАРАХНЯ. Фота bymedia.net Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер, 22 лістапада, у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшла прэзентацыя кнігі Галіны Асіповіч “Голас далёкай маладосці”.
|
|