У новай зале кінатэатра будзе ісці пераважна арт-хаўс. 21.by

У новай зале кінатэатра будзе ісці пераважна арт-хаўс

21.02.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кадр з фільма “У тумане” Сяргея Лазніцы, які пакажуць у новай зале.

Ад 22 лютага ў кінатэатры "Радзіма" запрацуе зала павышанай камфортнасці. Першы фільм, які там пакажуць, – "У тумане" беларускага рэжысёра Сяргея Лазніцы па аднайменнай аповесці Васіля Быкава.

У зале 36 мяккіх камфортных крэслаў. Колькі будзе каштаваць тут прагляд фільма, дакладна пакуль невядома. Хутчэй за ўсё кошт будзе на ўзроўні вялікай залы. Напрыклад, на фільм "У тумане" білет у залу павышанай камфортнасці – 25 тысяч рублёў. Гэта на тры тысячы больш, чым у звычайную.

Ідэя стварыць малую залу для людзей з асаблівым кінагустам нарадзілася яшчэ два гады таму ў маладзечанскім філіяле “Мінаблкінавідэапракату”.

– Цяпер у пракаце пераважна камерцыйнае кіно, якое карыстаецца найбольшым попытам у нашых гледачоў, – разважае дырэктар кінатэатра “Радзіма” Ганна Баравец. – Але ж ёсць людзі, якія жадаюць большага. Яны хочуць не толькі бачыць сюжэт, але і чытаць паміж радкоў. Такое кіно называюць арт-хаўс. Само паняцце арт-хаўс аб’ядноўвае не толькі жанр кіно, а адносіны да кінематографа як да спосабу спасціжэння жыцця. Гэта аўтарскі погляд на жыццё, які заслугоўвае разумення. Яшчэ першапачаткова было запланавана, што рэпертуар фільмаў у залах будзе адрознівацца.

Першы фільм, які пакажуць у кінатэатры ў новай зале, – “У тумане” па аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Рэжысёр – 48-гадовы беларус Сяргей Лазніца. Праўда, ён эміграваў у Германію больш за дзесяць гадоў таму.

– Некаторыя адносяць гэтае кіно менавіта да катэгорыі “не для ўсіх”, бо ў ім галоўны герой робіць складаны маральны выбар, – працягвае спадарыня Ганна. – Я яго спецыяльна яшчэ не глядзела і чакаю як свята.

Дарэчы, фільм кінатэатр атрымаў у двух фарматах, таму ён будзе паказвацца і ў вялікай зале.

– Асноўная публіка, якая да нас прыходзіць, – моладзь, – кажа спадарыня Ганна. – Спадзяёмся, што гэты фільм будзе цікавы і ім. Часам людзі хочуць паглядзець больш фільмаў, чым паказвае кінатэатр. Але іх выбар не заўсёды залежыць ад самога кінатэатра. Цяпер якраз адчыняецца новая зала, і рэпертуар пашырыцца. Наша задача – зрабіць так, каб людзі, якія да нас прыйшлі, засталіся задаволеныя абслугоўваннем, якасцю фільмаў і ім было ў нас прыемна, камфортна і захацелася прыйсці яшчэ раз.

Найбольш папулярныя фільмы мінулага года ў Маладзечне

1. “Хобіт. Нечаканая прыгода” 3D. (За тры тыдні яго паглядзела больш за тры тысячы чалавек).

2. “Тры волаты на далёкіх берагах” 3D. (Гэты дзіцячы мультыплікацыйны фільм за два тыдні набраў амаль тры тысячы праглядаў).

3. “Жыццё Пі”. (Адзін тыдзень і дзве тысячы праглядаў).

Забраніраваць месца ў кінатэатры можна і з дому

Трэба зайсці на сайт megamag.by і зарэгістравацца. Уверсе справа будзе надпіс “Рэгістрацыя”. Націснуўшы на яго, з’явіцца анкета, якую трэба запоўніць. Так аўтаматычна вы становіцеся карыстальнікам сеткі “Мегамаг”.

Вам пры першай аплаце за браніраваныя на гэтым рэсурсе білеты выдадуць створаную для вас картку. Па ёй вы потым увесь час зможаце разлічвацца.

Браніраванне цалкам бясплатнае. Толькі за забраніраваныя месцы трэба заплаціць не пазней, чым за 30-40 хвілін да пачатку сеанса. Інакш бронь аўтаматычна здымаецца.

Настасся РОЎДА.

Фота  filmofilia.com.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 22 лютага ў кінатэатры "Радзіма" запрацуе зала павышанай камфортнасці. Першы фільм, які там пакажуць, – "У тумане" беларускага рэжысёра Сяргея Лазніцы па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика