Глядзець «У тумане»
26.02.2013
—
Новости Культуры
|
Ацаніць знакавы фільм нарэшце зможа і айчынны глядач. Пасля доўгіх падарожжаў па міжнародных кінафестывалях ацаніць карціну «У тумане» беларускага рэжысёра Сяргея Лазніцы нарэшце зможа і айчынны глядач. Знакавы фільм упершыню прапісаўся на вялікіх экранах. Прэм’ера ваеннай драмы адбылася ў мінскім кінатэатры «Беларусь», паведамляе БЕЛТА. Два тыдні і толькі адзін кінатэатр — абавязковыя ўмовы пагаднення аб паказе. «Фільм паказваецца не на кінаплёнцы, а ў фармаце DCP. Пагадненнем строга вызначаны тэрміны пракату. У гэты час даступны ключ, які адкрывае сігнал для прагляду. Пазней азначанай даты паказ немагчымы», — распавёў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама Васіль Коктыш. Паводле яго слоў, красавік ужо замацаваны дамовай, май — на стадыі распрацоўкі. «Мы будзем сачыць за актыўнасцю гледачоў. Калі публіка праявіць цікавасць да стужкі, магчыма, мы яе пакажам яшчэ раз», — дадаў Васіль Коктыш. У аснове карціны «У тумане» — твор вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. У вытворчасці міжнароднага кінапраекта ўдзельнічалі Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», кінакампаніі Германіі, Расіі, Латвіі, Нідэрландаў, а таксама Фонд падтрымкі еўрапейскага кіно EURIMAGES. Фільм «У тумане» ўдастоены прэстыжнага прыза журы Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ацаніць фільм Сяргея Лазніцы нарэшце зможа і айчынны глядач
|
|