У суботу на Мядзельшчыне прайшло свята “Камарова – кола дзён” (фотарэпартаж)
24.06.2013
—
Новости Культуры
|
Вітольд Малютка з Валожыншчыны вучыў ткаць ручнікі У вёсцы Камарова 22 чэрвеня прайшла выстава-кірмаш народных рамёстваў і промыслаў “Камарова – кола дзён".Сюды прыехала больш за сотню майстроў: з Мядзельшчыны і Пастаўшчыны, Валожыншчыны і Астравеччыны, Мінска ды Іўя і іншых куткоў Беларусі. На свяце можна было пабачыць і набыць разнастайныя вырабы: ад малюсенькіх гліняных свістулек да драўлянай мэблі. Народныя ўмельцы паказалі майстар-класы па ганчарстве, разьбе па дрэве, ткацтве. Аж да вечара гучалі выступленні самадзейных артыстаў. Алесь ВЫСОЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Камарова 22 чэрвеня прайшла выстава-кірмаш народных рамёстваў і промыслаў “Камарова – кола дзён".
|
|