Што ж наперадзе? Я не ведаю…
13.07.2013
—
Новости Культуры
|
Гэты лірычны верш Аляксандр Блок напісаў у далёкім 1914 годзе. Прайшло амаль сто гадоў з таго часу, а твор, як кажуць, не згубіў актуальнасці і сёння. Бо гэта — сапраўдная паэзія. Верш невялікі па памеры, таму варта прывесці яго цалкам на мове арыгінала: Была ты всех ярче, верней и прелестней, Не кляни же меня, не кляни! Мой поезд летит, как цыганская песня, Как те невозвратные дни... Что было любимо — все мимо, мимо... Впереди — неизвестность пути... Благословенно, неизгладимо, Невозвратимо... прости! А вось як ён гучыць у перакладзе на беларускую мову, які зрабіў Мікола Федзюковіч: Была ты пяшчотнай часінай прадвесняй, Не крыўдуй на мяне, не кляні! Мой поезд ляціць, як цыганская песня, Як беспаваротныя дні... Усё, што любіла ты, — міма і міма... Наперадзе што? — я не ведаю, друг... Усё блаславёна і непрымірыма, Беспаваротна... даруй! А цяпер некалькі слоў звычайнага перакладу з рускай на беларускую мову: Взрыв — выбух Целебно — гаюча Опыт — дослед Печатник — друкар Оттащить — адтарабаніць Отверстие — адтуліна Запачканный — замурзаны Отрицательный — адмоўны Звездопад — зарапад Ростовщик — ліхвяр. Ну і досыць на сёння. У наступны раз, спадзяюся, зноўку нешта цікавае пашукаем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Опыт по-белорусски звучит как дослед, а ростовщик — ліхвяр
|
|