Шэсць шчаслівых дзён
15.10.2013
—
Новости Культуры
|
Пераможцамі конкурсу маладых выканаўцаў на «Залатым шлягеры» ў Магілёве сталі артысты з Балгарыі і Ізраіля. Пад бурныя апладысменты праводзілі магіляўчане трынаццаты міжнародны музычны фестываль, які доўжыўся шэсць дзён. Свята завяршылася гала-канцэртам, на якім разам з зоркамі беларускай, ра-сійскай і зарубежнай эстрады выступілі і пераможцы конкурсу маладых выканаўцаў. Усяго дыпломы «Залатога шлягера» атрымалі сем яго ўдзельнікаў. Гран-пры журы вырашыла не прысуджаць. Затое былі вызначаны два першыя месцы, якія атрымалі Мікалай Манолаў з Балгарыі і Дзмітрый Мататаў з Ізраіля. — Я вельмі баяўся беларускай восені, — прызнаўся Мікалай Манолаў. — Думаў, што тут вельмі холадна, а на маёй радзіме зараз плюс дваццаць. Але надвор’е ў Магілёве аказалася цёплым. А Дзмітрый Мататаў сваю перамогу ледзь не… праспаў! У канферэнц-зал, дзе віншавалі прызёраў, ён прыйшоў апошнім. І быў вельмі шчаслівы пачуць добрую навіну. «Я рады не толькі таму, што атрымаў дыплом І ступені, але і таму, што ў час фестывалю знайшоў шмат новых сяброў», — прызнаўся спявак. Беларускі выканаўца магіляўчанін Алекша Чорны другое месца падзяліў з расіянінам Аляксандрам Ялоўскіх. «Бронза» дасталася Давіду Каландыя з Латвіі, Бясо Нямсадзэ з Грузіі і Алене Елізаравай з Узбекістана. Усяго замест трынаццаці заяўленых між сабой спаборнічалі дванаццаць канкурсантаў. Малады выканаўца з Сербіі з-за пэўных цяжкасцей прыехаць у Магілёў не змог. Бары Алібасаў, які ўзначаліў прафесійнае журы, падкрэсліў, што асаблівых патрабаванняў удзельнікам не прад’яўляў. — Творчасць нельга заганяць у жорсткія рамкі, — падкрэсліў кіраўнік папулярнай групы «На-На». — Галоўнае, каб музыка падабалася. І адзначыў, што фестывальныя дні, якія ён правёў у Магілёве, былі аднымі з самых шчаслівых: «Гэта і станоўчыя эмоцыі, і новыя адкрыцці, і знаёмства з гасціннымі гаспадарамі горада». Мастацкі кіраўнік «Залатога шлягера» Андрэй Каліна ў сваю чаргу дадаў, што пасля доўгага перапынку конкурс маладых выканаўцаў у рамках фестывалю будзе адноўлены. Бо ён не толькі дае пачынаючым спевакам магчымасць заявіць аб сабе, але і новы імпульс да развіцця самога фэсту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцамі конкурсу маладых выканаўцаў на «Залатым шлягеры» ў Магілёве сталі артысты з Балгарыі і Ізраіля...
|
|