Шэкспіраўскі тэатр "Глобус" 22 мая выступіць на сцэне Купалаўскага театра. 21.by

Шэкспіраўскі тэатр "Глобус" 22 мая выступіць на сцэне Купалаўскага театра

07.05.2014 21:20 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Легендарны Шэкспіраўскі тэатр "Глобус" 22 мая выступіць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы са спектаклем “Гамлет”. Напрыканцы красавіка лонданская трупа вырушыла ў двухгадовае сусветнае турнэ, падчас якога ўпершыню завітае ў Беларусь.




Тэатральны марафон пачаўся 23 красавіка 2014 года ў тэатры “Глобус” і скончыцца там жа ў красавіку 2016 года. За гэты час трупа наведае 205 краін, каб паказаць "Гамлета" у самых розных месцах — вясковых плошчах, нацыянальных тэатрах, палацах і пляжах. Акторы будуць падарожнічаць на цягніках, машынах, караблях і самалётах па сямі кантынентах.

Пасля паказаў у Англіі трупа вырушыла ў Галандыю, затым накіруецца ў Германію, Нарвегію, Швецыю, Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Літву, Украіну. У Маскве “Гамлета” пакажуць 13 і 14 мая на сцэне Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя Маякоўскага як частку праграмы Года брытанскай культуры ў Расіі.

Гастрольны маршрут пралягае праз Карыбы, Паўночную і Паўднёвую Амерыку, заходняе узбярэжжа Афрыкі, Аўстралію, Інданэзію, Японію, Кітай і іншыя азіятскія краіны, Усходнюю Афрыку, зноў Еўропу. Спектакль убачаць нават на маленькім востраве Науру ў Ціхім акіяне з насельніцтвам менш за 10 тысяч чалавек і ў правінцыі Кеніі Рыфт Валі.

Канцавым пунктам сусветнага туру стане дацкі горад Хельсінгер (Эльсінор), які Шэкспір і пазначыў месцам дзеяння сваёй трагедыі.

“Гамлет” пастаўлены мастацкім кіраўніком тэатра "Глобус" Дамінікам Дромгулам згодна з традыцыямі тэатра часоў Шэкспіра — амаль без дэкарацый, з мінімумам рэквізіту і нават без грыму. У спектаклі занятыя 12 актораў, амаль кожны з якіх грае па некалькі роляў, з лёгкасцю пераўвасабляючыся, напрыклад, з Афеліі ў Гарацыа ці з Гертруды ў магільшчыка. Артысты самі сабе акампануюць на розных музычных інструментах, танцуюць і спяваюць. Гамлета па чарзе выконваюць Ладзі Эмерува і Наім Хайат.

Разам з трупай у турнэ адправяцца яшчэ шэсць супрацоўнікаў тэатра.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Легендарны Шэкспіраўскі тэатр "Глобус" 22 мая выступіць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы са спектаклем “Гамлет”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика