"Ноч музеяў” у Вілейцы правядуць па модзе 70-х. 21.by

"Ноч музеяў” у Вілейцы правядуць па модзе 70-х

14.05.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з сайта st-fashiony.ru

Мерапрыемства “Ноч музеяў-2014” – “Fashion night-70-х” пройдзе  18 мая ў зале выстаў імя Сілівановіча.

У межах яго прэзентуюць выставу “Мода для народа. 1970-ыя”. На ёй пакажуць фотаздымкі, адзенне і тканіны, якімі карысталіся ў той час, паведаміла навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.

Адбудзецца  паказ мод. Гэта і рэтра-паказ, дзе віляйчане прадэманструюць  адзенне тых год, і паказ “Fashiоn girl” –  тут ужо моладзь пакажа, як яна пераняла моду 70-х.

Будуць гучаць песні тых год.

Пачнецца мерапрыемства а 18 гадзіне. Уваход на яго вольны. У музеі запрашаюць ахвотных прыйсці ў адзенні таго часу, а тыя, у каго не атрымаецца, змогуць прымераць штосьці з музейнай калекцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемства “Ноч музеяў-2014” – “Fashion night-70-х” пройдзе  18 мая ў зале выстаў імя Сілівановіча.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика