На фестываль мастацтваў беларусаў свету ў Мінск прыедуць каля 250 суайчыннікаў з 18 краін. 21.by

На фестываль мастацтваў беларусаў свету ў Мінск прыедуць каля 250 суайчыннікаў з 18 краін

09.09.2014 18:14 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фото: Янина Богданович, TUT.BY
Другі фестываль мастацтваў беларусаў свету пройдзе 12-14 верасня ў Мінску падчас святкавання Дня горада, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.

На сёлетні фэст прыедуць каля 250 суайчыннікаў з 18 краін свету: Аргенціны, Арменіі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Мексікі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Швейцарыі, Эстоніі.

Многія з удзельнікаў ужо неаднойчы выступалі ў Беларусі. Чакаюцца выступы піяніста Міхаіла Юркова з Францыі, спявачкі Вольгі Сотнікавай-Рамос з Мексікі, кампазітара і піяністкі Юліі Раманцовай з Іспаніі. Цікава будзе ўбачыць выступленні творчай вакальнай групы іспанцаў, якія спяваюць на беларускай мове і захоўваюць традыцыі беларускай народнай творчасці.
 
12 верасня з выступамі беларусы свету праедуць па аграгарадках і невялікіх гарадках Мінскай вобласці. 13 верасня творчыя калектывы суайчыннікаў і асобныя выканаўцы рыхтуюць канцэрт, які адбудзецца на адкрытай пляцоўцы ля Палаца спорту. 14 верасня адбудзецца гала-канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці беларусаў замежжа ў Белдзяржфілармоніі.

Спецыяльна да фестывалю ў Беларускім дзяржаўным гістарычным музеі адкрыецца фотавыстава “Мы – беларусы” аб дзейнасці беларускіх аб’яднанняў у замежных краінах. Там жа адкрыецца экспазіцыя твораў мастакоў з ліку беларусаў замежжа, персанальная выстава карцін Вольгі Гуськовай з Бельгіі і выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларусаў замежжа з Расіі і Польшчы. Культуролаг, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Алена Глагоўская перадасць у дар музею архіў прадстаўніка беларускага авангардызма, архітэктара і скульптара Атона Краснапольскага.
 
У межах Другога фестывалю мастацтваў беларусаў свету адбудзецца Пятае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Беларусі.

Нагадаем, што Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету прайшоў у 2011 годзе ў Мінску і Віцебску. У ім прынялі ўдзел каля 250 нашых суайчыннікаў з 12 краін свету: Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі, Нідэрландаў і Беларусі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другі фестываль мастацтваў беларусаў свету пройдзе 12-14 верасня ў Мінску падчас святкавання Дня горада, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика