Беларускі дзяржаўны цырк запрашае на святочную праграму «Чароўны сон у зімнюю ноч». 21.by

Беларускі дзяржаўны цырк запрашае на святочную праграму «Чароўны сон у зімнюю ноч»

17.12.2014 16:58 — Новости Культуры | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

З 17 снежня па 14 студзеня на манежы Белдзяжцырку праходзіць аўтарскі праект «Чароўны сон у зімнюю ноч». Першым чынам спектакль накіраваны на дзіцячую аўдыторыю як святочнае віншаванне надыходзячых Калядаў і Новага году.

Праграма з’яздоўвае традыцыі цыркавога, тэатральнага, музычнага, харэаграфічнага мастацтва і мае асновы самабытнай культуры Беларусі. Па зместу Дзед Мароз чароўным вобразам перанясецца ў атмасферу старажытных беларускіх паданняў, легенд ды міфаў і стане сведкам барацьбы паміж дабром і злом.

Падзею прадставяць вялікая колькасць найлепшых айчынных артыстаў: жанглёраў, гімнастаў і акрабатаў, наезніках на канях, а таксама дрэсіроўшчыкаў коней, вярблюдаў, лам і сабак. Спецыяльна для спектакля пастаноўшчыкі стварылі новыя цыркавыя нумары, была напісана музыка. Дарэчы, напісаў сцэнар  пастанавіў праграму рэжысёр Вітаўт Грыгалюнас, а музыку -  кампазітар Дзмітрый Фрыга. Агульна ў стварэнні праекту прымала ўдзел дзевяць чалавек. Паводле пастаноўшчыка праграма «Чароўны сон у зімнюю ноч» рыхтавалася каля шасці месяцаў, у спектаклю ўдзельнічае больш за 50 артыстаў і ўсе яны прадстаўляюць «Белдзярцырк».

Распавёў пра рэалізацыю праекту і будучыню праграмы і дырэктар Беларускага дзяржаўнага цырку Уладзімір Шабан:

 -  Шмат квіткоў ужо набыта, на многія дні іх ужо цалкам няма. Яны ў першы шэраг каштавалі 300 тысяч рублёў, а мы знізілі цану да 250 тысяч. Спецыяльна для гледача было вырашана працягнуць на два дні паказ спектаклю да 14 студзеня. А ў будучыне плануем адправіцца ў гастролі, вядзем некаторыя дамоўленасці з маскоўскімі цыркамі, а таксама з Бакінскім дзяржаўным цырку. А да нас прыедзе праграма «Шоу гіганцкіх фантанаў».

Творчыя навацыі, аўтарская музыка, выдатныя касцюмы з беларускімі матывамі сучаснае светлавое і гукавое супаваджэнне ў пастаноўцы цыркавога спектаклю «Чароўны сон у зімнюю ноч» стануць цудоўным святочным падарункам для мінчукоў і госцеў сталіцы. Паспейце набыць квіток.

Аўтар: Павел Аксіновіч, фота аўтара.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 17 снежня па 14 студзеня на манежы Белдзяжцырку праходзіць аўтарскі праект «Чароўны сон у зімнюю ноч».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика