ПЭН-цэнтр абраў новае кіраўніцтва і абвясціў праект "Кніга года". 21.by

ПЭН-цэнтр абраў новае кіраўніцтва і абвясціў праект "Кніга года"

05.03.2015 17:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 лютага ў "Галерэі ТUТ.BY" адбыўся чарговы Агульны сход Беларускага ПЭН-цэнтра. Сябры арганізацыі абралі кіраўніцтва ПЭНа, абнавілі склад Рады і прадставілі новы праект "Кніга году".

На сходзе Беларускага ПЭНа быў прадстаўлены новы праект "Кніга году". Яго мэта зменшыць рознасць поглядаў беларускіх літаратараў на найлепшую кнігу, даўшы магчымасць самім пісьменнікам абраць пераможцу. У журы прэміі "Кніга году" можа ўвайсці кожны паэт, празаік ці дзіцячы пісьменнік, які цягам апошніх пяці гадоў выдаў уласную кнігу. Ацэнкі літаратараў, якія пажадалі ўвайсці ў журы, суміруюцца і, арыфметычным чынам, вызначаюць найлепшую кнігу ў намінацыях "Паэзія", "Проза", "Дзіцячая літаратура".

Першае ўручэнне "Кнігі году" адбудзецца сёлета ў красавіку. І рускамоўныя, і беларускамоўныя аўтары маюць роўныя правы ў літаратарскім спаборніцтве. "Ніхто не збіраецца забываць пра няпростае становішча беларускай мовы ў грамадстве, але і ўціск рускамоўных паэтаў і празаікаў быў бы зусім некарэктным крокам. Тым больш рускамоўныя аўтары ў Беларусі наагул не маюць уласных літаратурных узнагародаў. Пастулюючы раўнапраўе моваў, перш за ўсё літаратурных моваў, Беларускі ПЭН-цэнтр звяртае ўвагу на пэўную дыскрымінацыю, якую варта пераадольваць", - абгрунтоўвае свае рашэнне ПЭН-цэнтр.

Галоўным пытаннем сходу было абранне кіраўніцтва. Радай Беларускага ПЭН-цэнтра былі рэкамендаваныя Андрэй Хадановіч (старшыня), Павел Анціпаў (першы намеснік старшыні), Ганна Янкута (другі намеснік старшыні), Юля Цімафеева (трэці намеснік старшыні), Уладзімір Арлоў, Андрэй Дынько і Ігар Логвінаў (усе трое – сябры Рады). Сход таксама прапанаваў альтэрнатыўныя кандыдатуры сяброў Рады арганізацыі – Ігара Бабкова і Дзмітрыя Строцава. Аднак у выніку большасцю галасоў былі абраныя рэкамендаваныя Радай асобы. Юля Цімафеева змяніла на пасадзе трэцяга намесніка старшыні Андрэя Скурко, а замест Зміцера Коласа і Алеся Анціпенкі ў раду Беларускага ПЭН-цэнтра ўвайшлі Андрэй Дынько і Ігар Логвінаў.

На сходзе былі ўручаныя штогадовыя прэміі. Прэміяй імя Алеся Адамовіча, якая прысуджаецца за найбольш яркую публіцыстычную кнігу папярэдняга года, быў уганараваны Ўладзімір Някляеў за эсэістычна-мемуарны цыкл "Знакі прыпынку".

Традыцыйная Прэмія Францішка Багушэвіча за найбольш вартыя гістарычныя даследаванні была прысуджаная Анатолю Трафімчыку за ягоную кнігу "1939 год і Беларусь: забытая вайна".

За два прамінулыя гады Беларускі ПЭН-цэнтр ініцыяваў і здзейсніў шэраг культурніцкіх праектаў. Два разы былі ўручаныя Прэмія Ежы Гедройца, прэмія "Дэбют" імя Максіма Багдановіча, Прэмія імя Францішка Аляхновіча за літаратурныя творы, напісаныя ў зняволенні. Ва ўсіх гэтых праектах ПЭН-цэнтр выступаў арганізатарам сумесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў, а таксама з Беларускай службай Радыё Свабода (у выпадку з Прэміяй Аляхновіча). Беларускі ПЭН-цэнтр упершыню ініцыяваў і ажыццявіў магчымасць для маладых літаратараў атрымаць стыпендыю на двухтыднёвае пражыванне і працу ў Вільні па праграме "Рэзідэнцыя маладога літаратара".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першае ўручэнне "Кнігі году" адбудзецца сёлета ў красавіку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика