Абвешчаны лонг-ліст Прэміі імя Ежы Гедройца за 2015 год
30.03.2015 15:23
—
Новости Культуры
|
1. Сяргей Абламейка. Настальгія. — Мінск: "Галіяфы" 2. Таццяна Барысік. Жанчына і леапард. — Мінск: "Кнігазбор" 3. Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі. — Мінск: "Галіяфы" 4. Антон Францішак Брыль. Ян Ялмужна. — Мінск: "Кнігазбор" 5. Віталь Воранаў. Шэптам. — Беласток: "Wschodzący Białystok" 6. Андрэй Гуцаў. Кніга зданяў. — Мінск: "Кнігазбор" 7. Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве. — Мінск: "Каўчэг" 8. Віктар Казько. Час збіраць косці. — Мінск: "Кнігазбор" 9. Віктар Марціновіч. Мова. — Мінск: "Кнігазбор" 10. Пістончык. Дэгенератыўны слоўнік. — Цярнопаль: "Крок" 11. Людміла Рублеўская. Авантуры студыёзуса Вырвіча. Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча. — Мінск: Выдавецкі дом "Звязда" 12. Юры Станкевіч. Брамнік заўжды самотны. — Мінск: "Галіяфы". Пераможцу абяре журы ў складзе Уладзіміра Арлова, Ігара Бабкова, Малгажата Бухаліка, Адама Глобуса, Ганны Кісліцынай, Андрэя Федарэнка, Ціхана Чарнякевіча і Ганны Янкута. Да 15 красавіка яны павінны вызначыць 6 кніг-фіналістаў. Пасля гэтага адбудуцца публічныя прэзентацыі шасці кніг кароткага спіса. Пераможцы будуць абвешчаны ў другой палове мая. Кожны член журы абярэ 12 кніг за спіса кніг, прынятых на Прэмію. Кожная з кніг, абраных членам журы, атрымлівае 1 бал. 12 кніг, якія набралі больш за ўсё балаў, праходзяць у доўгі спіс. Калі за апошняе месца спаборнічае некалькі кніг, па іх праводзіцца дадатковае галасаванне. Кожны з членаў журы мае 1 голас, які аддаецца за адну з кніг, што прэтэндуюць на апошняе месца. Такі ж прынцып выкарастоўваецца пры складанні шорт-ліста. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску; фундатар узнагароды — "Ідэя Банк". Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах "мастацкая проза" і "эсэістыка". За першае месца прысуждаецца чэк на суму, якую кожны год вызначае “Ідэя Банк”, за другое месца — пераклад твора на польскую мову альбо творчая стыпендыя ў Доме творчасці пісьменнікаў у горадзе Вісбю, Готланд (Швецыя). За трецяе месца — творчая стыпендыя ў Вэнтспілсе (Латвія). Папярэднімі лаўрэатамі прэміі Гедройца былі Павел Касцюкевіч ("Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту", 2012), Уладзімір Някляеў ("Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без", 2013), Ігар Бабкоў ("Хвілінка. Тры гісторыі", 2014). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцу абяре журы ў складзе Уладзіміра Арлова, Ігара Бабкова, Малгажата Бухаліка, Адама Глобуса, Ганны Кісліцынай, Андрэя Федарэнка, Ціхана Чарнякевіча і Ганны... |
|