У Кракаве ўскрылі саркафаг вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя. 21.by

У Кракаве ўскрылі саркафаг вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя

01.04.2015 10:30 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алавяны саркафаг вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя павязуць у майстэрню ў Сілезію. Пасля кансервацыі вернуць на месца ў снежні.


Фото: www.belsat.eu. Фота Марэк Ружыцкі Radio Kraków

Сведкамі адкрыцця саркафагу былі кардынал Станіслаў Дзівіш, а таксама консул Вугоршчыны ў Кракаве доктар Адрыяна Кюрменды. Адкрыццё адбылося ў межах кансервацыі, якую праводзіць катэдральная парафія.

Алавяны саркафаг мусіць вярнуцца ў замкавы комплекс Вавэль, што ў Кракаве, у снежні. Пасля плануецца комплексная мадэрнізацыя склепа Стэфана Баторыя.

Стэфан Баторый быў вялікім князем літоўскім на працягу дзесяці гадоў: з 1576 па 1586 гг. Таксама быў польскім каралём. Пры Баторыі кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай адбываўся ў Горадні.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алавяны саркафаг мусіць вярнуцца ў замкавы комплекс Вавэль, што ў Кракаве, у снежні. Пасля плануецца комплексная мадэрнізацыя склепа Стэфана Баторыя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика