Новы альбом Змітра Вайцюшкевіча "Наша песня". Інтэрнэт-прэм'ера TUT. 21.by

Новы альбом Змітра Вайцюшкевіча "Наша песня". Інтэрнэт-прэм'ера TUT

25.06.2015 19:44 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі партал TUT.BY прадстаўляе інтэрнэт-прэзентацыю новага альбома Змітра Вайцюшкевіча "Наша песня", які складаецца з 12 песень класікаў і сучасных беларускіх аўтараў. Усе кампазіцыі так ці інакш прысвечаныя тэме радзімы.



– Звярнуцца да такой складанай тэмы прымушае час, – лічыць Вайцюшкевіч.Хопіць дзяліцца на "чэсных" і "нячэсных", на левых і правых, на беларускамоўных і рускамоўных. Хопіць дзяліцца паводле колеру сцяга ці паводле палітычных сімпатыяў. Натуральна, што мы ўсе розныя і маем розныя перавагі. Але глабальна ўсе, хто дбае пра Беларусь і яе культуру, – на адным баку.

Быццам падкрэсліваючы гэтую думку, альбом спалучае розныя пласты матэрыялу. З аднаго боку, шэраг класічных беларускіх песень савецкіх часоў: "Мой край" Ціхановіча, "Я люблю бярозку" Семянякі, "Вераніка" Лучанка. З іншай – "Паланэз" Агінскага, "Магутны Божа" Равенскага, "Я нарадзіўся тут" Вольскага, "Сцяг" Вайцюшкевіча. А таксама цалкам новыя песні Вайцюшкевіча на словы Някляева: "Жыве Беларусь", "Красуня вясна", "На дальняй старане".

– Усе песні ў цалкам новых версіях і ў іншым прачытанні. "Я нарадзіўся тут", напрыклад, гучыць зараз ад імя пасталеўшага героя і з іншым настроем. Пры гэтым яна змяшчае дагэтуль нявыдадзены кавалак першапачатковага тэкста, які ў свой час забракаваў прадзюсар праекта Алесь Суша. Некалькі песень наогул гучаць з хорам – я вельмі хацеў гэта зрабіць і зараз вельмі задаволены, – тлумачыць спявак.

Набыць новы дыск можна праз інтэрнэт-крамы imbryk.by і Prastora.by.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі партал TUT.BY прадстаўляе інтэрнэт-прэзентацыю новага альбома Змітра Вайцюшкевіча "Наша песня", які складаецца з 12 песень класікаў і сучасных беларускіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика