Кулінарны фестываль "Еўрапейскія прысмакі" адбыўся ў Міёрах. 21.by

Кулінарны фестываль "Еўрапейскія прысмакі" адбыўся ў Міёрах

29.06.2015 17:46 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кулінарны фестываль "Еўрапейскія прысмакі" прайшоў 27 чэрвеня ў Міёрах па ініцыятыве Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі. Арганізатарамі свята выступілі таксама адміністрацыя Міёрскага раёна і беларускі фонд "Інтэракцыя".




"Нацыянальная кухня – самы дэмакратычны і дынамічны аспект культуры. Людзі розных краін пераймаюць кулінарныя традыцыі адно аднаго, прывозяць новыя ідэі і нязвыклыя інгрэдыенты з падарожжаў, – кажа кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майра Мора. – Таму фармат кулінарнага фэсту дае нам цудоўную магчымасць шырока прадставіць культуру і традыцыі краін Еўрапейскага саюза".




Фестываль у Міёрах адразу прэтэндуе на статус міжнароднага. У ім прыняла ўдзел вялікая дэлегацыя з Латвіі. З беларускімі калегамі – гаспадарамі аграсядзібаў, што прыехалі на фэст з шасці раёнаў Віцебскай вобласці, латышоў аб’ядноўвае ўдзел у Еўрапейскай сетцы кулінарнай рэгіянальнай спадчыны. Госці не толькі частвалі ўдзельнікаў свята сваімі нацыянальнымі прысмакамі, але і навучылі рабіць сапраўдны латгальскі сыр, а беларусы – удзельнікі праекту "Бэла кузіна" – прадставілі свае фірмовыя стравы.

На свяце выступіў вядомы беларускі кухар, удзельнік міжнародных кулінарных фестываляў Аляксандр Чыкілеўскі. Падчас яго майстар-класаў гледачы навучыліся гатаваць нямецкую бульбяную салату, чэшскую сырную памазку і беларускую салату з бульбы і салёных агуркоў. Адбыўся таксама майстар-клас супрацоўніка французскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі Ксаўе Ле Тарывелека, які прэзентаваў французскую нацыянальную страву – галеты.




На фестывалі таксама працавала інфармацыйная зона праектаў, што фінансуюцца Еўрапейскім саюзам. Сярод іх праграма "Падтрымка інфраструктуры якасці – бяспека харчовых прадуктаў". Падчас яе рэалізацыі лабараторыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь атрымалі не толькі сучаснае абсталяванне, але і прафесійнае кансультаванне, практычнае навучанне персаналу. Вынікі праграмы дапамогуць беларускім вытворцам харчовых прадуктаў пашырыць свае экспартныя магчымасці на рынках ЕС і трэціх краін.




Адным з цікавых момантаў фестывалю стала прэзентацыя "Кнігі кулінарных рэцэптаў краін Еўрапейскага саюза", складзенай дыпламатамі, што працуюць у Беларусі. Кнігу атрымалі пераможцы кулінарных конкурсаў, якія ладзіліся для гледачоў на працягу мерапрыемства.



3 ліпеня фестываль працягнецца ў цэнтральнай паркавай зоне Рагачова. На тэрыторыі падворка "Рагачоўскія прысмакі" будуць прадстаўлены стравы з мёду, бульбы, рыбы, мяса, прыгатаваныя па традыцыйных мясцовых рэцэптах. Тут жа адбудуцца прэзентацыі фестывалю "Смак мёду" з вёскі Забалоцце, экамузея "Таямніцы гаючых раслінаў" з вёскі Збароў, Стрэнькаўскага раённага цэнтра рамёстваў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль у Міёрах адразу прэтэндуе на статус міжнароднага. У ім прыняла ўдзел вялікая дэлегацыя з Латвіі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика