"Мова TUT" у аўторак: экскурс у Мiнск пачатку ХХ ст. i прэзентацыя выставы плакатаў. 21.by

"Мова TUT" у аўторак: экскурс у Мiнск пачатку ХХ ст. i прэзентацыя выставы плакатаў

06.12.2015 13:38 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фото с сайта budzma.org

Чарговая сустрэча Клуба «Мова ТUТ» 8 снежня пройдзе паміж дзвума значнымі датамі: напярэдадні Міжнароднага Дня правоў чалавека 10 снежня, і пасля Міжнароднага дня інваліда, які адзначаўся ва ўсім свеце 3 снежня. Трымаючыся нашае канцэпцыі «Да мовы праз мастацтва», мы прапануем увазе наведнiкаў выставу твораў маладых беларускіх дызайнераў-плакатыстаў, студэнтаў Беларускай Акадэміі мастацтва, на гэтыя тэмы, і каментар да іх ад саміх аўтараў і ад Ірыны Логвін, каардинатара проекту «Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю».

Паспрабуем засвоіць моўны сегмент, які не дужа кранаўся ў нашых занятках: праз мастацтва плакату, акрамя адпаведнай прафесійнай мовы, мы крыху пашырым свой юрыдычны і медыцынскі моўны запас.

У гэты ж Дзень правоў чалавека 10 снежня ў Стакгольме адбудзецца цырымонія ўзнагароды Святланы Алексіевіч, і мы ўзгадаем яе імя і творчасць на нашым пасяджэнні. Калі хто захоча перадаць пісьменніцы паштоўку з віншаваннямі, прыносьце. Мы збярэм віншавальныя паштоўкi ад сябраў «Мовы ТUТ» і перададзім асабіста спадарыні Святлане па яе вяртанні.

Працягне клубную вечарыну наш новы калектыўны сябра — клуб «Гiсторыка»: вас чакае экскурс у Мінск часоў першай сусветнай вайны. Падчас экскурсу мы паспрабуем адказаць на пытанні пра тое, якім быў горад, як ён выглядаў, як ваенныя падзеі адбіліся на гарадской тапаграфіі, пагаварым пра вайскоўцаў, мігрантаў, уцекачоў… А весці нас у гэтай няпростай справе будзе Іван Сацукевіч — даследчык гісторыі Мінска.

Завершыць сустрэчу прэзентацыяй кнігі «Зельманцы» Майсея Кульбака, якая малюе Мінск 1920-х «з натуры». Кніга была забытая ў сувязі з тым, што аўтара расстралялі у чорную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, якую мы ўзгадвалі на адным з нашых пасяджэнняў як трагічную для лёсу нацыянальнай культуры і яе моўнага развіцця. Кніга ізноў прыйшла да чытыча, таму што выйшла у 2015 годзе пры падтрымцы TUT.BY.
Папаўненне нашай кніжнай палічкі - абавязковая частка праграмы. Мы, каманда «Мова ТUТ», прадставім новыя экзэмпляры, што з’явіліся у працэсе буккросінгу, і будзем рады вашым дапаўненням-папаўненням клубнага кніжнага фонду. Да сустрэчы!

Прыходзьце, а 19-й у ауторак, 8 снежня ў Галерэю TUT.BY (ст.м. Міхалова, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны!



Міжнародны дзіцячы адукацыйны Клуб Global Child прапануе якасную і сучасную адукацыю. Праграмы Клуба адаптаваныя да патрэбаў 21-га стагоддзя і дазваляюць правільна сфарміраваць асобу дзіцяці. Сучасныя матэрыялы і крыніцы інфармацыі, пільна адабраны калектыў выкладчыкаў, а таксама методыкі, распрацаваныя на падставе лепшых сусветных праграм адукацыі.

Далучайцеся да Клуба «Мова TUT» у сацыяльных сетках Facebook і «Вконтакте».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыходзьце, а 19-й у ауторак, 8 снежня ў Галерэю TUT.BY (ст.м. Міхалова, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика