Справаздача'15. Выстава фотажурналістаў партала адкрываецца ў Галерэі TUT.BY. 21.by

Справаздача'15. Выстава фотажурналістаў партала адкрываецца ў Галерэі TUT.BY

16.01.2016 17:20 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Амаль 1300 фотарэпартажаў на працягу мінулага года зрабілі аўтары фотаслужбы TUT.BY. Вынікам стане выстава, што аб’яднала лепшыя працы фотажурналістаў партала, якая ўрачыста адкрыецца ў сераду, 20 студзеня, а 19-й гадзіне ў Галерэі TUT.BY.


Фото: Александр Васюкович, TUT.BY

Фотаслужба TUT.BY запрашае аматараў фатаграфіі, сяброў, калег і ўсіх, хто цікавіцца фотажурналістыкай на выставу сваіх лепшых здымкаў, зробленных на працягу 2015 года, які быў шчодры на падзеі.

У аб’ектывы аўтараў траплялі сусветныя і рэгіянальныя падзеі, паўсядзённае жыццё, прыродныя з’явы і лёсы людзей, якія склаліся ў рэпартажы і фотагісторыі.

Фатографы падымаліся ў аблокі і набліжаліся да агню, вандравалі па балотах і лясах, фіксавалі палітычныя падзеі краіны і замежжа, лавілі святло і цень, каб зафіксаваць важныя імгненні жыцця.

Аўтары выставы — Зміцер Брушко, Дар’я Буракіна, Аляксандр Васюковіч, Сяргей Балай, Яўген Ерчак, Вадзім Заміроўскі, Вольга Шукайла — зрабілі каля 1300 рэпартажаў ў Беларусі, і за яе межамі: у Грузіі ,Італіі, Кітаі, Латвіі, Літве, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Польшчы, Сербіі і Украіне.

У экспазіцыі прадстаўленыя адзіночныя здымкі, якія аўтары і калектыў фотаслужбы палічылі лепшымі, а таксама некалькі серый.

Час працы выставы:

панядзелак — пятніца з 9.00 да 18.30. Уваход вольны.
Адрас: г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх
(ст. метро Міхалова, БЦ Omega Tower)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынікам стане выстава, што аб'яднала лепшыя працы фотажурналістаў партала, якая ўрачыста адкрыецца ў сераду, 20 студзеня, а 19-й гадзіне ў Галерэі TUT.BY.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика