У Смаргоні адбыўся канцэрт класічнай музыкі ад маладзечанскіх скрыпачак. 21.by

У Смаргоні адбыўся канцэрт класічнай музыкі ад маладзечанскіх скрыпачак

05.04.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Студэнткі струннага аддзялення Маладзечанскага каледжу мастацтваў далі гадзінны канцэрт для педагогаў і навучэнцаў Смаргонскай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага.

Молодечно 002.jpg

Другі раз будзе праводзіцца адкрыты міжнародны конкурс салістаў імя Міхала Клеафаса Агінскага ў Маладзечанскім каледжы мастацтваў. Летась сваё выканальніцкае майстэрства аспрэчвалі навучэнцы духавога аддзелення. Сёлета ў красавіку будуць спаборнічаць струннікі. Генеральнай рэпетыцыяй стала выступленне будучых удзельніц конкурсу, сярод якіх і выпускніца Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў, а цяпер студэнтка 4 курса каледжу Аляксандра Грыгор’ева.

Высокае выканальніцкае майстэрства і гатоўнасць годна прадставіць сваё валоданне інструментам прадэманстравалі выхаванкі педагогаў Ірыны Абрампальскай і Віктара Маліцкага: Наталля Агеенка, Яна Мучынская, Юлія Хромец з дапамогай канцэртмайстараў Вольгі Сярдзюк і Марыі Лі.

Ирина Обрампальская 003.jpg

 Ірына Абрампальская.

Григорьева 010.jpg

Аляксандра Грыгор’ева.

Агеенко 004.jpg

 Наталля Агеенка.

Мучинская 005.jpg

 Яна Мучынская.

Хромец Сердюк 013.jpg

 Юлія Хромец і Вольгі Сярдзюк.

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Студэнткі струннага аддзялення Маладзечанскага каледжу мастацтваў далі гадзінны канцэрт для педагогаў і навучэнцаў Смаргонскай школы мастацтваў імя М. К....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика