“Геаметрыя пачуццяў” Іскуі Абалян прыйшлася даспадобы нясвіжскім гледачам. 21.by

“Геаметрыя пачуццяў” Іскуі Абалян прыйшлася даспадобы нясвіжскім гледачам

11.04.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўторак у раённым цэнтры культуры адбыўся канцэрт вядомай беларускай спявачкі армянскага паходжаня Іскуі Абалян. Нягледзячы на будзённы дзень, зала РЦК была практычна поўнай, і гледачы на “ўра” прымалі прымалі праграму  “Геаметрыя пачуццяў”, якую выканаўца ўпершыню падрыхтавала да 20-годдзя сваёй творчай дзейнасці ў 2016-м г. Гэты канцэрт быў прадстаўлены ў многіх гарадах Беларусі, і вось учора ён прагучаў і для несвіжан і гасцей горада.


Як патлумачыла сама спявачка ў гутарцы з карэспандэнтам “НН”, праграма “Геаметрыя пачуццяў” была створана як адлюстраванне самых розных душэўных станаў чалавека, і ў першую чаргу — кахання, якое можа быць і бязмежным, і светлым, і сумным, можа і разбураць, і ўзвышаць. Дапамагалі ва ўсабленні гэтай ідэі такія аўтары, як Аляксандр і Аляксандра Багданавы, Аляксей Набіеў, Герман, Яўген Алейнік. Увайшлі ў яе і выдатныя песні самой Іскуі Абалян “Другая жізнь” і “Еслі не можешь…”

Нагадаем, што спявачка нарадзілася ў Бішкеку, вырасла ў Расіі, але пасля заканчэння Беларускай акадэміі музыкі звязала сваё жыццё з Беларуссю, аб чым, па яе ўласных словах, не толькі ніколькі не шкадуе, але і вельмі радуецца магчымасці жыць і працаваць у нас, для нашых людзей.

У творчай скарбонцы Іскуі Абалян — перамога ў Нацыянальным конкурсе “Зорная ростань” у 1996 г., трэцяя прэмія на музычным конкурес «Вільнюс-96», где яна, акрамя таго, стала і ўладальніцай Прыза глядацкіх сімпатый, дыплом за вялікі творчы патэнцыял на конкурсе «Памукале-97» у Турцыі, Гран-пры і Прыз глядацкіх сімпатый на фестивалі «Залаты Шлягер-97», Першая прэмія на конкурсе «Discovery-98» у Балгарыі.

З 2004 года спявачка жыве ў Мінску, дзе пастаянна ўдзельнічае ў праектах «На скрыжаваннях Еўропы», «Хіт-момант», «Песня года Беларусі», «Сярэбраны грамафон», у фестывалях «Маладзечна», «Славянскі базар у Віцебску», «Залаты шлягер у Магілёве».

На канцэрце ў Нясвіжы Іскуі Абалян яшчэ раз прадэманстравала свой цудоўны голас, непаўторную сцэнічную абаяльнасць і шчырую любоў да гледачоў, якія адказвалі ёй не менш шчырымі ўсмешкамі і апладысментамі.

Зрабіць канцэрт незабыўным дапамог таксама шоу-балет “Прайд”, які аздобіў выступленне спявачкі яскравымі харэаграфічнымі карцінамі.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.    


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак у раённым цэнтры культуры адбыўся канцэрт вядомай беларускай спявачкі армянскага паходжаня Іскуі Абалян. Нягледзячы на будзённы дзень, зала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика