Ансамбль беларускай народнай музыкі “Бяседа” наведаў Смаргонь з канцэртам
23.05.2018
—
Новости Культуры
|
Гледачы ў зале падняліся са сваіх месцаў і стоячы апладзіравалі артыстам, якія выконвалі на сцэне заключную песню “Чарка на пасашок”. Чуліся словы “Брава!”, “Малайцы!”. Паўтары гадзіны праляцелі як адно імгненне. Смаргонцы, якія прыйшлі на канцэрт у раённы Цэнтр культуры, атрымалі зарад бадзёрасці і задавальнення ад высокапрафесійнага выканання беларускіх народных песень, інструментальных кампазіцый. Іх дарыў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль беларускай народнай музыкі “Бяседа” Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі.
У зале былі людзі як сталага, так і сярэдняга ўзросту, маладыя. Усе яны трапілі ў атмасферу зачараванасці выканальніцкім майстэрствам спевакоў і музыкантаў аднаго з папулярных творчых калектываў Беларусі. Асабліва прыцягвала да сябе ўвагу салістка ансамбля Таццяна Лазоўская. У яе прыемны звонкі голас. І спявала яна з задорам, прытанцоўваючы. Выдатнымі вакальнымі данымі вылучаўся і яе калега Валянцін Кірыленка. Гэтыя артысты не толькі выконвалі беларускія народныя песні розных жанраў: лірычных, жартоўных, прысвечаных сямейным урачыстасцям, народным абрадам, але і вялі канцэртную праграму на выдатнай беларускай мове. Трэба адзначыць, што ансамбль з’яўляецца адным з вядучых калектываў па прапагандзе і захаванні беларускага фальклору. У рэпертуары народныя абрадавыя песні і інструментальныя кампазіцыі. Артыстам удалося ператварыць звычайны канцэрт у своеасаблівую тэатралізаваную пастаноўку. Музыканты высокага прафесійнага ўзроўню хутка завалодалі залай. Гледачы пляскалі ў далоні ў такт выконваемым песням, некаторыя падпявалі. Паміж артыстамі і гледачамі ўжо з першых мінут усталявалася своеасаблівая эмацыянальная сувязь. Энергія радасці і весялосці гаспадарыла ў зале. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гледачы ў зале падняліся са сваіх месцаў і стоячы апладзіравалі артыстам, якія выконвалі на сцэне заключную песню “Чарка на пасашок”. Чуліся словы “Брава!”,... |
|