Аб сямейным шчасці і дыяментах Нясвіжскага краю. 21.by

Аб сямейным шчасці і дыяментах Нясвіжскага краю

11.06.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 9
  •  
  •  
  •  
  •  

У рамках Міжнароднага дня сям’і ў раённым цэнтры культуры адбылося мерапрыемства — святочнае, трапяткое, па-сямейнаму цёплае. Першая яго частка была прысвечана сям’і і ўключала ў сябе прыгожую фотавыставу “Партрэты шчасця”, размешчаную ў першым фае і прадстаўленую фатографамі Ксеніяй Самойлік, Аляксандрам Дубікам, Марынай Рыдак, Святланай Польскай, Святланай Еўтух. Віталі і віншавалі прысутных са святам госці — протаіерэй Аляксандр Данчанка, шматдзетныя маці Валянціна Шчарбакова і Аліна Канановіч. Яны гаварылі пра сям’ю, дзяцей, сямейнае шчасце. А Валянціна Шчарбакова прачытала свае вершаваныя радкі:
…Нехта знойдзе мільёны прычын,
Каб жанчын не адорваць ружамі.
Мой каханы мяне надзяліў
Блакітна-ружовымі стужкамі.
Я жыццё не ўспрымаю не з ім.
Цёпла мне халоднымі сцюжамі.
І нават праз сотні зім
Мы ў вальсе пяшчоты закружымся.
Яна пажадала ўсім шмат руж і каб вальс пяшчоты кружыў заўсёды ў кожнай сям’і. Прыемныя ўражанні, радасныя хвіліны на працягу ўсяго мерапрыемства дарыла гледачам вядучая Юлія Гарбачова, а цудоўны музычны настрой стваралі артысты нясвіж-скай сцэны — Жанна Чучман і Ігар Дубешка, Анастасія і Аляксандр Атліванчык (фота1), Мілана і Таццяна Мароз, Сяргей Калеснікаў, Ларыса Пархановіч і іншыя.
Другой часткай свята стала адкрыццё персанальнай выставы народнага майстра Беларусі, члена Саюза майстроў, удзельніцы народнага клуба майстроў “Дыяменты Нясвіжскага краю”, таленавітай майстрыхі Нясвіжчыны, цудоўнай матулі і пяшчотнай бабулі — Алены Хоміч.
У другім фае цэнтра культуры была аформлена яе персанальная выстава (яе фрагменты на фота 2,3).
Падтрымаць, павіншаваць Алену Анатольеўну прыйшлі калегі, сябры, родныя (фота 5) і тыя, хто мае цікавасць да народных талентаў (фота 4). Добрыя, прыгожыя словы адрасавалі аўтарцы старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры Ніна Бяганская, майстрыха Алена Багнюк.
Як адзначыла Ніна Дзмітрыеўна, гэта выстава не выпадкова адбылася ў Міжнародны дзень сям’і, таму што каханне і сям’я — гэта першае, што дае натхненне на творчасць. Сям’я — гэта ўсё.
За што б ні бралася Алена Хоміч, у яе ўсё атрымліваецца выдатна. А ў чалавека з уласцівымі яму спакоем, дабрынёй, любоўю і пяшчотай (менавіта такой мне здалася Алена Анатольеўна, якая трымала маленькую ўнучачку на руках перад ад-крыццём выставы) інакш і быць не можа.
Любоў да творчасці ў майстрыхі пачалася яшчэ ў маленстве: дзяўчынка Алена любіла шыць уборы з розных шматкоў тканіны сваім лялькам. Сёння ж жанчына валодае саломапляценнем, вышывае крыжыкам прыгожыя іконы і карціны, пляце паясы, вырабляе кветкі з фаамірану, валодае тэхнікамі гільяшыравання, шыцця са шматкоў тканіны, у працы з тэкстыльнай лялькай таксама ёсць свае вынікі. Адным словам, Алена Анатольеўна не спыняецца на дасягнутым, пашырае кола сваіх здольнасцей.
— Хочацца ўсяго паспрабаваць, — гаворыць майстар, — а што будзе наступным, пакажа час.
Няхай жа ў гэтым часе ёй спадарожнічаюць здароўе, натхненне, поспех і ўдача, яе працалюбівыя творчыя рукі не ведаюць стомы, а прыгожыя работы прывабліваюць вока тых, хто побач.



Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 9
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках Міжнароднага дня сям’і ў раённым цэнтры культуры адбылося мерапрыемства — святочнае, трапяткое, па-сямейнаму цёплае. Першая яго частка была
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика