Адбыўся традыцыйны конкурс-пленэр юных мастакоў Міншчыны “Фарбы роднай зямлі”. Ён праходзіў на Чэрвеньшчыне ужо ў 19 раз. Кожны год пленэр прысвячаецца якой-небудзь адметнай падзее альбо знакамітай творчай асобе, што родам з нашых краёў. Сёлета –125-годдзе з дня нараджэння Хаіма СУЦІНА, і пленэр прысвячаўся гэтай даце.
Больш за трыццаць удзельнікаў з’ехаліся да нас з розных мастацкіх школ вобласці. Тут былі прадстаўлены Мар’інагорская, Барысаўская, Стаўбцоўская, Салігорская, Дружненская, Лебедзеўская, Бараўлянская, Нясвіжская, Плешчаніцкая, Любанская, Смалявіцкая, Клецкая, Лагойская, Смілавіцкая, Крупіцкая, Маладзечненская, Уздзенская і, канешне, Чэрвенская школы мастацтваў. Удзельнікі былі падзелены на две ўзроставыя групы: старэйшую і малодшую. Работы канкурсантаў ацэньвала журы, якое прыязджае да нас ужо не першы год гэтым складам: член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт Міжнароднай Акадэміі культуры і мастацтваў Леанід ГОМАНАЎ (старшыня), член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Прэзідэнта “Дзеячам культуры і мастацтва”, мастацтвазнаўца Наталля ШАРАНГОВІЧ, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Саюза мастакоў па выставачнай дзейнасці Леанід ХОБАТАЎ.
Чэрвеньскую школу мастацтваў прадстаўлялі Паліна ЗУЕВА і Сабіна АЛІЕВА (выкладчык Кацярына КОЧАВА), Смілавіцкую – Паліна ГУРСКАЯ (выкладчык Юлія ЛІСЯНКОВА).
Нашы госці правялі на Чэрвеньшчыне чатыры дні. За гэты час яны стваралі свае палотны ў Станькава Дзяржынскага раёна, у Смілавічах, у Раванічах і ў Чэрвені. Адметнасцю пленэра-2018 стала тое, што ўдзельнікам было прапанавана стварыць работу ля дома касманаўта Алега НАВІЦКАГА. Некаторыя з канкурсантаў абралі менавіта гэты варыянт і завіталі ў прыватны сектар напрыканцы вуліцы Барыкіна, каб намаляваць калодзеж, дом, двор і наваколле бацькаўшчыны касманаўта.
Падчас культурнай праграмы ўдзельнікі пленэру наведалі музей Хаіма СУЦІНА ў Смілавічах і музей касманаўтыкі ў СШ №2 г.Чэрвеня. Жылі і харчаваліся юныя мастакі ў прафесійным будаўнічым ліцэі. Тут прайшлі і творчая сустрэча з членамі журы, узнагароджанне пераможцаў, фінальная выстава іх работ, а таксама цудоўны святочны канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі і выкладчыкамі Чэрвеньскай Школы мастацтваў.
На ўзнагароджанні прысутнічаў дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр АТРОШЧАНКА, а таксама начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія ШЧАЦІНКА, дырэктар Цэнтра культуры і адпачынку г.Чэрвеня Алена ГОМАН, дырэктар Школы мастацтваў Галіна ПРЫШЫВАЛКА. Пётр АТРОШЧАНКА ўручыў спецыяльны прыз за работу, створаную на тэму малой радзімы Алега НАВІЦКАГА. Акрамя таго, Лідзія ШЧАЦІНКА паабяцала, што ўвосені, падчас касмічнага форуму, Алег НАВІЦКІ і яго замежныя калегі па экіпажу, якія прыедуць да нас у Чэрвень, самі ацэняць усе работы, створаныя ля дома Навіцкіх.
Актавы зал будаўнічага ліцэя падчас закрыцця пленэра быў напоўнены светлымі і яркімі колерамі адзення, усмешкамі мастакоў і гледачоў-школьнікаў. У цёплай і сяброўскай атмасферы пасля выступлення журы амаль сім удзельнікам уручылі дыпломы і падарункі. Больш за ўсё ўзнагароджаных было ў намінацыях “дыплом другой ступені” і “дыплом першай ступені”. На жаль, у гэтым годзе чэрвеньскім юным творцам не ўдалося ўзяць гран-пры, як часта было ў мінулыя гады. Яго атрымала Анастасія МАСКАЛЕНЧЫК са Стоўбцаў. Будзем спадзявацца, што наступны сезон для чэрвенцаў будзе больш шчодрым на найвышэйшыя ўзнагароды.
Адбыўся традыцыйны конкурс-пленэр юных мастакоў Міншчыны “Фарбы роднай зямлі”. Ён праходзіў на Чэрвеньшчыне ужо ў 19 раз. Кожны год пленэр прысвячаецца...