На свяце было ўсё: і звязда, і Каза, і калядоўшчыкі… У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Смаргоні прайшоў беларускі калейдаскоп зімовых святаў. 21.by

На свяце было ўсё: і звязда, і Каза, і калядоўшчыкі… У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Смаргоні прайшоў беларускі калейдаскоп зімовых святаў

18.01.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На свяце было ўсё: і звязда, і Каза, і калядоўшчыкі… У цэнтр творчасці дзяцей і моладзі запрасілі на беларускі калейдаскоп зімовых святаў. Удзел у ім прынялі людзі сталага ўзросту. Імпрэзу арганізавала цэнтральная раённая бібліятэка сумесна з дабрачынным грамадскім аб’яднаннем “Смаргонская ініцыятыва”.

IMG_1234.JPG

Танцы пад акампанемент Аляксея КРУКОЎСКАГА.


Асаблівы акцэнт вядучыя зрабілі на святкаванні Куцці і Калядаў. Запрошаным на свята гасцям прапанавалі пераапрануцца ў калядоўчыкаў і разыграць камедыйную сцэнку. Усе адразу настроіліся на пазітыўную хвалю.

Ад жартаў перайшлі да дэгустацыі святочных страў. Салодкі кісель, пірагі, салаты, грыбныя стравы – вось няпоўны пералік таго, што прыгатавалі гаспадыні і прэзентавалі на конкурсе. Адна з удзельніц, Людміла Стручко,  падрабязна расказала, як маці на свята пякла пірагі і хлеб. У сям’і, дзе яна выхоўвалася, было чацвёра дзяцей, і толькі Людміла цяпер прадаўжае гэту традыцыю. Прычым, не толькі для сваёй сям’і пячэ святочныя пірагі, але і для ўсіх родных.

Яніна Апанасовіч, Надзея Карасёва, Таццяна Мелюк, Людміла Стручко і Ірына Трухіна – усе, хто ўдзельнічаў у конкурсе, атрымалі памятныя сувеніры.

IMG_1203.JPG

Падсілкаваліся, трэба і патанчыць. Такая народная традыцыя. І вось тут на сцэну выйшаў акардыяніст з мінскай капэлы “На таку” Аляксей Крукоўскі і цікава распавёў пра танцы, якія танчылі нашы продкі. Жорсткай дысцыпліны ў выкананні народных танцаў не было (у адрозненне, напрыклад, ад бальных). Імправізацыя і запал віталіся.

З 2008 года сталічны госць актыўна прапагандуе народную музыку, ладзіць спеўна-танцавальныя фэсты ў клубах, кавярнях і нават на вуліцах. Нечакана для многіх Аляксей заўважыў, што дзяцей не варта вучыць танцаваць народныя танцы. Беларускія танцы, у асноўным, парныя. Таму, каб іх танцаваць, паміж партнёрамі павінна быць нейкая зацікаўленасць. Распавёў музыка і пра некаторыя правілы, якія існавалі на вясковых танцах. Напрыклад, дзяўчына мела права танцаваць з дзяўчынай, пакуль не з’явіцца хлопец. А паколькі на вечарыне ў цэнтры творчасці сабраліся каля трох дзясяткаў жанчын і адзін мужчына (калі не лічыць музыканта), то многіх правіл прытрымлівацца не давялося.

IMG_1187.JPG

На свяце “Казу вадзілі”.


Як вядома, напярэдадні Вадохрышча звычайна было прынята гадаць. Вось і ўдзельнікам свята прапанавалі пагадаць на кававай гушчы. Вынік многіх уразіў. Камусьці кава прадказала новыя падарожжы, камусьці – каханага…

Напрыканцы імпрэзы вядучыя адзначылі, што са святам, абрадамі нашы продкі звязвалі свае надзеі на шчаслівае жыццё, на багаты ўраджай і дабрабыт у сям’і, на перамогу лета над зімой, цяпла – над холадам, святла – над цемрай. Лета, святла і цяпла ў сэрцах яны пажадалі ўсім прысутным.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На свяце было ўсё: і звязда, і Каза, і калядоўшчыкі… У цэнтр творчасці дзяцей і моладзі запрасілі на беларускі калейдаскоп зімовых святаў. Удзел у ім прынялі людзі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика