«Світанкаўцы» запрасілі сяброў на творчую імпрэзу. 21.by

«Світанкаўцы» запрасілі сяброў на творчую імпрэзу

22.01.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_3987 (Копировать)

16 студзеня на базе аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Шаркаўшчынскай ЦБС прайшла прэзентацыя брашуры вершаў “світанкаўцаў” “Зімовым вечарам”. Вядучай імпрэзы была рэдактар народнага літаратурна-музычнага аб’яднання «Світанак» Галіна Паніч. У гэты дзень усе прысутныя атрымалі магчымасць здзейсніць паэтычнае падарожжа ў свет натхнення і атрымаць асалоду ад сустрэчы з сябрамі.

Да прысутных звярнулася кіраўнік аб’яднання “Світанак” Ала Міхайлава:

— Віншую вас з выхадам новай брашуры вершаў. Жадаю вам далейшага творчага натхнення. І сёння хачу прадставіць нашых новых сяброў, якія папоўняць рады народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. Знаёмцеся, кампазітары шаркаўшчынскага краю — Іван Гарбачонак і Ірына Буднік. Трэба адзначыць, што акрамя паэтаў і пісьменнікаў у нашым раёне яшчэ ёсць таленавітыя кампазітары, якія пішуць музыку на свае, а таксама на вершы нашых паэтаў. Тым самым яны ўслаўляюць наш край. Так, як гэта робяць Іван і Ірына. Вельмі прыемна, што яны далучыліся да нашага калектыву.

Ірына Буднік і Іван Гарбачонак рассказалі пра сябе, чым займаюцца і што іх натхняе. Далей прысутныя змаглі здзейсніць вандроўку ў свет музыкі. Да ўвагі гледачоў Ірына падрыхтавала сваю аўтарскаю песню “Матуліна яблынька”, а Іван — музыкальную кампазіцыю да аднаго з вершаў Міледзія Кукуця.

Затым прайшла відэапрэзентацыя новай брашуры. Пасля чаго нашы паэты змаглі рассказаць пра сваю творчасць: калі пачалі пісаць свае першыя вершы, што іх натхняла. Большасць з іх зачыталі ўласныя вершы або іх урыўкі. Кожны адказаў на пытанні і выказаў сваю думку пра літаратурныя дасягненні аб’яднання. Ігар Дземідовіч, Віктар Лагун і Міледзій Кукуць у выступленні падкрэслілі сэнсавую значнасць і беларускамоўнасць твораў.

Атрымалася сустрэча сапраўды блізкіх людзей, якія разумеюць і зычліва ставяцца адзін да аднаго.

У завяршэнні мерапрыемства Галіна Паніч падзякавала пісьменнікам за цікавую і змястоўную гаворку і выказала спадзяванне, што ў гэтым годзе споўніцца яе мара і адбудзецца творчая сустрэча “світанкаўцаў” з латвійскімі паэтамі.

Алена АНАНІЧ.

IMG_3979 (Копировать) IMG_3980 (Копировать) IMG_3981 (Копировать) IMG_3983 (Копировать)IMG_3991 (Копировать) IMG_3994 (Копировать) IMG_3999 (Копировать) IMG_4002 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика