Прадстаўнікі Століншчыны прынялі ўдзел у рэгіянальным конкурсе «Палескія музыкі». 21.by

Прадстаўнікі Століншчыны прынялі ўдзел у рэгіянальным конкурсе «Палескія музыкі»

22.02.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_4056

Станіслаў Вабішчэвіч, Мікіта Вяроха, Дзяніс Бруцкі, Вадзім Бруцкі, Іван Грэчка, Данііл Вярэніч (злева направа)

Чатырма ўстановамі мастацтва была прадстаўлена Століншчына на Адкрытым рэгіянальным конкурсе выканаўцаў на народных інструментах «Палескія музыкі», што адбыўся 14-15 лютага ў Пінску.
Спаборніцтвы праходзілі ў трох узроставых групах па трох намінацыях: баян, акардэон і цымбалы ў сольным і ансамблевым выкананні – усяго 75 удзельнікаў.
У склад журы ўваходзілі выкладчыкі Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Глеб Вайцяхоўскі

Глеб Вайцяхоўскі

Навучэнец народнага аддзялення Столінскай дзіцячай школы мастацтваў Глеб Вайцяхоўскі (настаўнік Фёдар Вайцяхоўскі) у намінацыі “Баян” (малодшая група) стаў абсалютным пераможцам сярод 25 удзельнікаў і заняў першае месца.
Граматай у малодшай групе ў намінацыі “Баян (салісты)” адзначаны навучэнец Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў Мікіта Вяроха, а Іван Грэчка ў старшай групе гэтай намінацыі ўдастоены дыплома ІІІ ступені (настаўнік Адам Пазяйчук).
Упершыню на конкурсе было прадстаўлена ансамблевае выкананне. Дзяніс Бруцкі і Станіслаў Вабішчэвіч з Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў у малодшай групе вынеслі на суд журы баянны дуэт і ўзнагароджаны граматай, а дыплом ІІІ ступені ў старшай групе атрымаў ансамбль баяністаў у складзе Данііла Вярэніча і Вадзіма Бруцкага (настаўнік Вольга Навумовіч).
Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі медалямі, а пераможцы, акрамя дыпломаў, яшчэ і статуэткамі.
Удзел у конкурсе даў дзецям магчымасць паказаць сябе, параўняцца з іншымі, намеціць новую планку ў музычнай творчасці.
Галіна ГАШЧУК
Фота аўтара

Уладзіслаў Місюра, Максім Скок, Мікалай Свірыдчук, Анастасія Харашун, Дзіяна Комар і Уладзіслаў Комар

Уладзіслаў Місюра, Максім Скок, Мікалай Свірыдчук, Анастасія Харашун, Дзіяна Комар і Уладзіслаў Комар

Васілій Кільбін і Міхаіл Казеня з настаўнікам Валянцінам Шасцюком і членам камісіі Валерыем Камісарчуком

Васілій Кільбін і Міхаіл Казеня з настаўнікам Валянцінам Шасцюком і членам камісіі Валерыем Камісарчуком

Сярод канкурсантаў былі вучні з Давыд-Гарадоцкай  дзіцячай школы мастацтваў  і Альшанскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў.
Максім Скок выступаў у намінацыі “Баян” у старшай узроставай групе і стаў уладальнікам Дыплома III ступені. Яму прымаць удзел не ўпершыню, бо ў гэтым годзе заканчвае дзіцячую школу мастацтваў, дзе вучыцца пад кіраўніцтвам Міхаіла Сегена, і збіраецца паступаць у Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў.
Яшчэ адзін вучань Міхаіла Пятровіча – Уладзіслаў Місюра – стаў сапраўдным героем, паколькі прыехаў на конкурс з паламанай нагой. Два месяцы рыхтаваліся да “Палескіх музыкаў”, а два тыдні таму атрымаў траўму. Але гэта не перашкодзіла яму цудоўна выступіць і атрымаць дыплом. Дарэчы, Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, дзе і быў арганізаваны конкурс, у гэтым годзе заканчваюць яшчэ тры былыя выхаванцы гэтага настаўніка — Артур Кузьміч, Юрый Овад і Мікалай Міхалевіч.
У намінацыі “Баян” упершыню выступаў самы малодшы дэлегат ад школы – 10-гадовы Уладзіслаў Комар, які займаецца ў класе Аліны Тукінай. І хаця ў яго ўзроставай групе было 25 чалавек, юны музыкант не разгубіўся і стаў уладальнікам дыплома. Яшчэ адзін баяніст Мікалай Свірыдчук (настаўнік Вадзім Козел) за ўдзел у конкурсе быў узнагароджаны граматай.
Анастасія Харашун (настаўнік Ірына Васечка) выступала ў намінацыі “Акардэон” і таксама прывезла дадому грамату.
У самай нешматлікай намінацыі “Цымбалы” выступала Дзіяна Комар, якая асвойвае гэты інструмент пад кіраўніцтвам настаўніка Надзеі Бразоўскай. Дзяўчынка ў ліку тых, хто прыехаў на конкурс упершыню. Выканаўшы свой твор, Дзіяна змагла ўразіць журы, таму дадому таксама прыехала з дыпломам.
Прадстаўлялі наш раён яшчэ і вучні з Альшанскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў. Васіль Кільбін і Міхаіл Казеня выступалі ў намінацыі “Баян”. Гэты музычны інструмент яны асвойваюць пад кіраўніцтвам настаўніка Леаніда Шасцюка. Хлопцы выступалі ў малодшай групе і за ўдзел атрымалі граматы.
“Палескія музыкі” – конкурс з багатай гісторыяй. Хтосьці з яго былых удзельнікаў далей пайшоў па жыцці з музыкай, а для кагосьці – гэта проста вопыт. У любым выпадку, такія конкурсы патрэбны як вучням, так і настаўнікам. Cпадзяёмся, што і наступныя адкрыюць нам новых музыкантаў.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатырма ўстановамі мастацтва была прадстаўлена Століншчына на Адкрытым рэгіянальным конкурсе выканаўцаў на народных інструментах «Палескія музыкі», што адбыўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика