Тэлеканал “Беларусь 3” пакажа клятнянскую “Вярбічаньку”. 21.by

Тэлеканал “Беларусь 3” пакажа клятнянскую “Вярбічаньку”

02.04.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У бліжэйшым суботнім эфіры на тэлеканале “Беларусь 3” глядзіце чарговы выпуск праекта “Спявае Беларусь” — гэта будзе перадача з удзелам народнага ансамбля народнай песні “Вярбічанька” Клятнянскага сельскага Дома культуры. Песні ў выкананні нашых землякоў, каментарыі вядучых — этнографа Ларысы Мятлеўскай і даследчыка беларускага народнага танца Сяргея Выскваркі, а таксама аповед фалькларыста Івана Крука пра сімвалы жыцця нашых продкаў і звязаныя з імі традыцыі, прыкметы і падзеі — вось што чакае нас у гэтым выпуску. Здымачная група некалькі разоў наведвалася ў Клетнае да “Вярбічанькі”, але што атрымаецца ў выніку — гэта сюрпрыз нават для саміх удзельнікаў ансамбля. Асаблівасць праекта “Спявае Беларусь” у тым, што тэксты песень выводзяцца на экран у выглядзе караоке-цітраў, таму ўсе, хто паглядзіць тэлеперадачу, змогуць не толькі паслухаць, але і самі праспяваць разам з артыстамі. Уключыце тэлевізар у суботу, 6 красавіка, у 11:00 — не пашкадуеце: асалода ад сустрэчы з народным калектывам “Вярбічанька” і добры настрой вам гарантаваны!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшым суботнім эфіры на тэлеканале “Беларусь 3” глядзіце чарговы выпуск праекта “Спявае Беларусь” — гэта будзе перадача з удзелам народнага ансамбля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика