Пабачыла свет кніжка пінскага аўтара Галіны Лазіцкай. 21.by

Пабачыла свет кніжка пінскага аўтара Галіны Лазіцкай

06.01.2020 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Галина Лозицкая
«Прайсці поруч». Так называецца першая кніжка пінскага аўтара Галіны Лазіцкай, якая пабачыла свет напрыканцы 2019 года і выйшла ў Брэсцкай друкарні.

З творчасцю Галіны Лазіцкай упершыню можна было пазнаёміцца гадоў пяць-шэсць таму. Спачатку гэта былі не зусім дасканалыя творы, але паступова аўтар адшліфоўваў сваё майстэрства. І цяпер чытач можа атрымліваць асалоду не толькі ад яе вершаў, але і ад празаічных твораў. Менавіта яны, акрамя вершаў і паэмы «Знайсці паратунак», увайшлі ў кнігу, якая складаецца з чатырох раздзелаў.

Галіна Лазіцкая нарадзілася ў вёсцы Сінін Пінскага раёна ў 1962 годзе. Сур’ёзна займацца паэзіяй пачала з 2008 года, і ў 2013-м некалькі яе вершаў увайшлі ў склад калектыўнага зборніка пінскіх паэтаў «Созвездие любви». Друкавалася ў гарадской, раённай, абласных і рэспубліканскіх газетах, часопісе «Гаспадыня». Пазней паспрабавала свае сілы ў прозе. Па выніках конкурсу «Кароткае апавяданне-2017», абвешчанага Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, стала яго пераможцай.

«Галіна ідзе ў паэзіі сваім, не падобным на іншых, шляхам, – адзначае ва ўступным слове да выдання член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Ляшук. – Тэмы твораў падказвае і само жыццё, і яе сэрца. Таму вершы атрымліваюцца арыгінальныя, не падобныя на творы калег».

Творы аўтара кнігі надзвычай шчырыя, дарэчы, як і сама Галіна Іосіфаўна, прывабліваюць сваёй лёгкасцю, трапнымі словамі і ўдалымі вобразамі. Тут, між іншым, можна знайсці і апавяданні, прысвечаныя людзям роднага краю Галіны Лазіцкай. Мяркую, яны будуць вельмі цікавымі для чытачоў.

Выданне кніжкі не было б магчымым без фінансавай падтрымкі. Галіна Лазіцкая выказвае шчырую падзяку за дапамогу намеснікам старшыні Пінскага райвыканкама Юрыю Хвасцюку і Дзмітрыю Палхоўскаму, кіраўніцтву ААТ «Ставоцкае», «Лапаціна», «Плешчыцы», філіяла «Невель» ААТ «Пінскі мясакамбінат», Пінскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі, Пінскай цэнтральнай бальніцы і аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аховы здароўя г. Пінска, работнікам медыцыны, настаяцелю храма Святых благаверных князёў Пятра і Феўроніі Аляксандру Сыцэвічу. Галіна Іосіфаўна таксама ўдзячна сваім сынам Віктару і Анатолю, родзічам і аднавяскоўцам, землякам, аднакласнікам, гурту бардаў «КАПля», членам клубаў «Вдохновение» і літаратараў Піншчыны «Пінчукі» пад кіраўніцтвам Марыі Ляшук.

Спадзяюся, што гэтая кніжка Галіны Лазіцкай стане першай у шэрагу іншых зборнікаў аўтара і знойдзе сваіх удзячных чытачоў і прыхільнікаў творчасці нашай зямлячкі.

Іна УРБАНОВІЧ
Фото аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> «Прайсці поруч». Так называецца першая кніжка пінскага аўтара Галіны Лазіцкай, якая пабачыла свет напрыканцы 2019 года і выйшла ў Брэсцкай друкарні. З творчасцю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика