“Вечарынцы” — 45! В Осиповичском районе отметили юбилей народного ансамбля
10.03.2020
—
Новости Культуры
|
У мінулую пятніцу ў Ялізаўскім пасялковым Доме культуры мясцовы народны ансамбль народнай песні зладзіў сапраўднае свята ў гонар дня свайго ўтварэння. Ва ўтульнай зале сабраліся ўдзячныя гледачы, якія прыйшлі павіншаваць любімы калектыў. Гаспадары ўрачыстасці дарылі ўсім прысутным сваю творчасць, сатканую з разнастайных песень. І роўна 40 гадоў працягвае традыцыі распачатай папярэднікамі песеннай справы і выводзіць калектыў на новы ўзровень цяперашні мастацкі кіраўнік Джэма Рабава. Чвэрць стагоддзя назад гурт атрымаў званне “народны”. Увесь гэты час — у пастаянным пошуку, рэпетыцыях, выступленнях, аглядах-конкурсах, фестывалях. Як вынік — заслужаныя ўзнагароды і падзякі шматлікіх прыхільнікаў, для якіх у выкананні любімых артыстаў у будучым прагучыць яшчэ не адна песня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую пятніцу ў Ялізаўскім пасялковым Доме культуры мясцовы народны ансамбль народнай песні зладзіў сапраўднае свята ў гонар дня свайго ўтварэння. Ва...
|
|