Як мядзельскія кіраўнікі абаранялі прагнозныя паказчыкі
23.01.2010 15:12
—
Новости Экономики
|
Кадры Мядзельшчыны абаранялі прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця азёрнага краю на гэты год. Экзамен прымала рабочая група абласнога выканаўчага камітэта на чале з намеснікам губернатара В. М. Казакевічам.
Напачатку размовы Васіль Міхайлавіч адзначыў, што на рахунку працаўнікоў нашага раёна ёсць нямала станоўчых набыткаў. Аднак не абышлося і без істотных недапрацовак. Недавыкананы прагнозныя паказчыкі па выпуску спажывецкіх тавараў, рознічным тавараабароце, аказанні платных паслуг… З улікам таго, што сёлета завяршаецца пяцігодка, дапушчанае адставанне павінна быць спаўна кампенсавана на працягу 2010 года. Прытым, гэту работу трэба пачынаць неадкладна, асэнсавана выстройваючы пакрокавую стратэгію развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі. Мінуў, напрыклад, тыдзень, прааналізаваць, што ўдалося зрабіць, дзе недапрацавалі, і аператыўна выпраўляць сітуацыю. Тады і вынікі будуць. А калі вырашэнне існуючых праблем беспадстаўна адкладваць на заўтра, на перспектыву, усе добрыя планы застануцца толькі на паперы. Затым на выніках работы за мінулы год даволі падрабязна спыніліся намеснік старшыні райвыканкама Л. С. Берняковіч, начальнік упраўлення райсельгасхарчу, першы намеснік старшыні райвыканкама С. Р. Якубовіч. Параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця Мядзельшчыны на 2010 год акрэсліў старшыня райвыканкама А. І. Даніленка. Варта адзначыць, што абарона прагнозных паказчыкаў праходзіла няпроста, яна працягвалася шэсць гадзін, многім кіраўнікам давялося трымаць справаздачы. Здзіўляла тое, што некаторыя з іх падрыхтаваліся да адказнага мерапрыемства павярхоўна, а потым вялі сябе ў паўнюткай вялікай зале райвыканкама быццам вучань пачатковага класа перад настаўніцай, які не вывучыў зададзены на дом урок… Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абарона прагнозных паказчыкаў праходзіла няпроста, яна працягвалася шэсць гадзін |
|