Міншчына наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва з Бразільскім штатам Гаяс
25.03.2010 01:56
—
Новости Экономики
|
Пра гэта заявілі ў Мінаблвыканкаме. Беларуская ўрадавая дэлегацыя і адміністрацыя штата падпісалі мемарандум намераў пра рэалізацыю перспектыўных праектаў. У прыватнасці – аб стварэнні сумеснай вытворчасці трактарнай тэхнікі, пастаўках БелАЗаў і калійных угнаенняў. Міншчына зацікаўлена ў закупках бразільскай соі для патрэбаў жывёлагадоўчай галіны і харчовай прамысловасці. Дэталі супрацоўніцтва зараз удакладняюць рабочыя групы дзвюх краін. Дэлегацыю бізнесменаў і кіраўніцтва штата ГаЯс яшчэ раз чакаюць ў Беларусі летам на выставе «БелАГРА». Плённым выдаўся візіт беларускай урадавай дэлегацыі і ў Венесуэлу. Так Міншчына падпісала дагавор аб супрацоўніцтве са штатам Арагуа. Ужо ў красавіку ў Мінску чакаюць кіраўніцтва гэтага рэгіёна для больш дэтальнай размовы. Венесуэлу цікавіць вопыт Мінскай вобласці ў сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, камунальнага комплекса, а таксама падрыхтоўцы кадраў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявілі ў Мінаблвыканкаме. Беларуская ўрадавая дэлегацыя і адміністрацыя штата падпісалі мемарандум намераў пра рэалізацыю перспектыўных праектаў.
|
|