Велікодны фон культурнай сталіцы. 21.by

Велікодны фон культурнай сталіцы

09.04.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Сафійскім саборы Полацка Бога славяць хорам.

Славуты хор імя Цітовіча падрыхтаваў да Велікодных святаў праграму, якую паказвае ў сёлетняй "культурнай сталіцы" Беларусі. І гэтае шчасце — паказаць сябе ў Полацку — спазнаюць шмат якія калектывы, артысты, мастакі, прычым не толькі з Беларусі.

У госці да палачан ужо прыязджалі салісты беларускай оперы, дзяржаўны ансамбль "Песняры", Нацыянальны канцэртны аркестр. Дэманстраваліся літаграфіі Напалеона Орды, творы польскага выяўленчага мастацтва. Ды і Полацкі гісторыка-культурны музей, аказалася, па-свойму можа адзначыць юбілей Івана Хруцкага — у калекцыі знаходзяцца творы яго праўнучкі Ядзвігі Маціеўскай. Неўзабаве і карціны самога Хруцкага будуць паказаныя ў Полацку. Пра акцыю "культурная сталіца Беларусі" ведаюць за межамі нашай краіны — у горадзе чакаюць выстаў мастакоў з Расіі, Літвы, Грэцыі, Германіі.

Акцыя, ініцыятарам якой выступіла Міністэрства культуры Беларусі, накіраваная на тое, каб даць магчымасць жыхарам Полацка і іншых гарадоў Беларусі, якія атрымаюць права звацца культурнай сталіцай далей, далучыцца да мастацкіх каштоўнасцяў і атрымаць штуршок, які б ажывіў іх культурнае жыццё.

Ларыса ЦІМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Сафійскім саборы Полацка Бога славяць хорам. Славуты хор імя Цітовіча падрыхтаваў да Велікодных святаў праграму, якую паказвае ў сёлетняй "культурнай сталіцы" Беларусі. І гэтае шчасце — паказаць сябе ў Полацку — спазнаюць шмат якія калектывы, артысты, мастакі, прычым не толькі з Беларусі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика