І вецер, і сонца.... 21.by

І вецер, і сонца...

14.07.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі вызначана каля дзвюх тысяч месцаў для размяшчэння ветраэнергетычных установак
У Беларусі актыўна вядуцца пошукі альтэрнатыўных крыніц энергіі. І, паводле прагнозаў спецыялістаў, справа гэта перспектыўная. У прыватнасці, у Дзяржкамітэце па гідраметэаралогіі лічаць: чвэрць тэрыторыі краіны прыдатная для ўкаранення ветраэнергетычных установак. Ужо вызначаны і 1860 пляцовак, што найбольш падыходзяць для іх размяшчэння. А першая такая прамысловая ВЭУ, дзякуючы нямецкім партнёрам, была пабудавана і ўстаноўлена ў Беларусі ў 2001 годзе непадалёк ад знакамітага возера Нарач – каля гарадскога пасёлка Занарач. Магутнасць яе невялікая, усяго 250 кілават. Але, як адзначае намеснік міністра энергетыкі Леанід Шэнец, цалкам верагодна, што ўжо да 2015 года ў Беларусі з'явяцца і ветраныя ўстаноўкі магутнасцю каля 15 мегават.
З надзеяй глядзяць беларускія энергетыкі і на Сонца. Праўда, на сучасным узроўні развіцця тэхналогій збіраць сонечную энергію — не танная справа, ды і не рэнтабельная пакуль. Напрыклад, каб задаволіць гадавыя патрэбы Беларусі ў электраэнергіі толькі з “сонечных крыніц”, запатрабуецца геліястатаў агульнай плошчай каля 400 квадратных кіламетраў. Выдаткі велізарныя: кожны квадратны метр іх каштуе сёння каля 450 долараў. Тым не менш, у Мінску на пачатку года запушчана ў эксплуатацыю эксперыментальная геліяўстаноўка. Яна выпрацоўвае электраэнергію для асвятлення пад’ездаў у шматкватэрным доме. Дарэчы, і праекціроўшчыкі праяўляюць цікавасць да выкарыстання сонечнай энергіі — пашыраецца гэтак званае "сонечнае будаўніцтва". Так, у прыватнасці, пабудаваны Міжнародны адукацыйны цэнтр у Мінску.

Іда Ганчаровіч


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі вызначана каля дзвюх тысяч месцаў для размяшчэння ветраэнергетычных установак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика