Урад не каментуе ўчорашні ўльтыматум Расіі наконт газу
16.06.2010 10:40
—
Новости Экономики
|
У беларускім урадзе пакуль не каментуюць заяву расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева пра пяцідзённы тэрмін для аплаты афіцыйным Мінскам доўга за газ.
Прэс‑сакратар урада Аляксандр Цімашэнка на ўсе пытанні адказаў: «Без каментароў». Першы намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец сказаў па тэлефоне карэспандэнту «Свабоды», што не ведае пра заявы расійскага прэзідэнта. «Я з працы прыходжу ў 23 гадзіны, таму не бачыў і не чуў ніякіх заяваў». На пытанне, ці мае ж доўг Беларусь за газ, спадар Таўпянец параіў звяртацца ў «Белтрансгаз», бо Міністэрства энергетыкі не займаецца гаспадарчымі пытаньнямі. «Ёсьць два суб’екты гаспадарання «Белтрансгаз» і «Газпром», якія заключылі кантракты і дзейнічаюць адпаведна кантрактам. Таму калі хочаце ведаць хто плаціў ці не плаціў…Хаця гэта, шчыра кажучы, не вашыя пытанні». Радыё Свабода Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А міністр энергетыкі наогул не чуў пра гэта.
|
|