«Газпром»: Беларусь не дазваляе пагасіць доўг за транзіт газу
21.06.2010 17:02
—
Новости Экономики
|
Доўг «Газпрому» за транзіт газу па беларускай тэрыторыі супастаўны з доўгам Мінска за газ, аднак Беларусь не дазваляе «Газпрому» пагасіць запазычанасць.
Пра гэта паведаміў журналістам у Маскве афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў. «Доўг ёсць, сітуацыя створана тым, што беларускі бок не дазваляе яго пагасіць, таму што не афармляе акты транзіту», — цытуе Купрыянава РІА Новости. «Мы чакаем ад беларускага боку найхутчэйшага вырашэння па пагашэнні запазычанасці і выкананні абавязацельстваў па транзіце. Мы чакаем, што пастаўкі па транзіце будуць ажыццяўляцца ў поўным аб’ёме», — падкрэсліў Купрыянаў. Паводле яго слоў, наступны плацеж — за майскія пастаўкі — «Белтрансгаз» павінен ажыццявіць праз два дні, і калі Беларусь па‑ранейшаму будзе плаціць за газ па леташняй цане (150 даляраў за тысячу кубаметраў замест кантрактнай цаны ў 169 даляраў) доўг яшчэ ўзрасце. «Паводле апошніх звестак, доўг складае 192 мільёны даляраў», — нагадаў прадстаўнік «Газпрома». Паводле Купрыянава, скарачэнне паставак газу склала 7 млн. з 45 млн. кубаметраў за суткі.«Газпром» абмяжоўвае пастаўкі газу ў Беларусь паступова, каб не ствараць тэхналагічных праблем, растлумачыў прадстаўнік холдынгу. Купрыянаў таксама паведаміў, што ў сувязі з магчымымі праблемамі з транзітам праз Беларусь «Газпром» прапрацоўвае дадатковыя магчымасці паставак газу ў Еўропу. Паводле яго слоў, газаправод Ямал — Еўропа, які праходзіць праз Беларусь, належыць «Газпрому», і гэта дазваляе расійскаму холдынгу разлічваць на ажыццяўленне транзіту ў поўным аб’ёме. Аднак расійскі бок прапрацоўвае дадатковыя магчымасці паставак еўрапейскім спажыўцам, у тым ліку праз Украіну і Польшчу. Разам з тым, дадаў Купрыянаў, «Газпром» спадзяецца, што цяперашняя расійска‑беларуская газавая спрэчка не будзе такой сур’ёзнай, як леташняя з Украінай.21 чэрвеня з 9.00 па мінскім часе «Газпром» увёў абмежаванні на пастаўку газу ў Беларусь «на 15% ад аб’ёмаў планавай пасутачнай пастаўкі газу з паступовым выхадам на ўзровень абмежавання да 85% прапарцыянальна запазычанасці». «Газпром» патрабуе ад Мінска пагасіць запазычанасць у памеры 192 млн. долараў за атрыманы ў 2010 годзе газ. Мінск, у сваю чаргу, заяўляе, што «Газпром» завінаваціў Беларусі больш чым 200 млн. долараў за транзіт газу па беларускай тэрыторыі. Як запэўнівае Мінэнерга Беларусі, нягледзячы на 15‑працэнтнае скарачэнне паставак газу з сённяшняга дня, яго пастаўкі ў Еўропу ажыццяўляюцца бесперабойна. Даручыўшы «Газпрому» абмежаваць пастаўкі газу ў Беларусь, прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў таксама распарадзіўся працягнуць з Мінскам кансультацыі па ўрэгуляванні доўгу. Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра эканомікі Андрэем Філонавым знаходзіцца ў Маскве з 20 чэрвеня. Пра ход перамоў нічога не паведамляецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў журналістам у Маскве афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў.
|
|