Піваварная кампанія Carlsberg павялічыла сваю долю ў ААТ «Аліварыя»
09.07.2010 13:46
—
Новости Экономики
|
Піваварная кампанія Carlsberg павялічыла сваю долю ў ААТ «Аліварыя» (Мінск) з 30 да 47%. Пра гэта паведаміла дырэктар па камунікацыях Carlsberg Group ва Усходняй Еўропе Таццяна Антончык. Яна адзначыла, што «пакуль у кампаніі няма планаў па пакупцы кантрольнага пакета акцыі (51%)».Раней абмяркоўвалася магчымасць пашырэння магутнасцяў беларускага прадпрыемства і будаўніцтва новай вытворчай плошчы. «Канкрэтных планаў па пашырэнні магутнасцяў мінскай пляцоўкі ў нас няма. Для кампаніі цяперашнія магутнасці дастатковыя»,— зазначыла Антончык. Паводле звестак, апублікаваных на сайце Беларускай На піўзаводзе «Аліварыя» пакуль не каментуюць дадзеную здзелку. Даведка. «Аліварыя» з’яўляецца найстарэйшым у Беларусі вытворцам піва. У маі 2008 года ААТ «Піўзавод «Аліварыя» стала часткай міжнароднага канцэрна Carlsberg A/S, які выкупіў долю Baltic Beverages Holding. На дадзены момант Carlsberg з’яўляецца стратэгічным інвестарам і адным з галоўных акцыянераў «Аліварыі». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер Carlsberg валодае 47% акцый.
|
|