Гаспадаркі Беларусі ўбралі амаль палову вырашчанага ўраджаю зерневых. 21.by

Гаспадаркі Беларусі ўбралі амаль палову вырашчанага ўраджаю зерневых

30.07.2010 14:57 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гаспадаркі Беларусі ўбралі амаль палову ўраджаю зерневых. Па стане на раніцу 30 ліпеня зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны з плошчы 1.200,4 га, што складае 49,3% ад плана, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Усяго сельгаспрадпрыемствамі намалочана 3 млн. 711,4 тыс. тон зерневых і зернебабовых пры сярэдняй ураджайнасці 30,9 ц/га. Лідэрам па агульным валавым зборы зерня з"яўляецца Мінская вобласць, дзе намалочана 815 тыс. тон зерня. Далей ідуць Магілёўская вобласць — 674,7 тыс. тон, Гомельская — 641,2 тыс., Брэсцкая — 584,8 тыс., Гродзенская — 562,7 тыс. і Віцебская — 432,3 тыс. тон.

У лік дзяржзаказу пастаўлена 400,6 тыс. тон зерня новага ўраджаю, ці амаль 40,5% ад плана. Па тэмпах выканання дзяржзаказу лідзіруюць гаспадаркі Гомельскай вобласці — яны перадалі ў лік дзяржавы 78,9 тыс. тон зерня (56,3% да задання).

Разам з уборачнай кампаніяй працягваюцца работы і па нарыхтоўцы травяных кармоў. Ужо нарыхтавана 3 млн. 650 тыс. тон кармавых адзінак, ці 57,4% задання. У цэлым па краіне нарыхтавана 1 млн. 125,5 тыс. тон сена (95,5% плана), 9 млн. 875,6 тыс. тон сенажу (111,5%), 1 млн. 578 тыс. тон сіласу (10%).

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Кажамякін, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гаспадаркі Беларусі ўбралі амаль палову ўраджаю зерневых. Па стане на раніцу 30 ліпеня зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны з плошчы 1.200,4 га, што складае 49,3% ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика