У порт Адэсы прыбыў шосты па ліку танкер з венесуэльскай нафтай для Беларусі
02.08.2010 10:50
—
Новости Экономики
|
Як паведамілі ў дыспетчарскай порта, танкер прышвартаваўся вечарам 31 ліпеня, на яго борце — больш як 77 тысяч 560 тон нафты. Разгрузка судна пачалася ноччу 1 жніўня і зойме прыкладна двое сутак. Затым сыравіна будзе дастаўленая па чыгунцы на Мазырскі НПЗ. Дзяжурны дыспетчар таксама паведаміў, што прыбыццё чарговага танкера з нафтай для Беларусі чакаецца 10 жніўня. Пагадненне аб пастаўках нафты з Венесуэлы ў Беларусь было падпісанае ў сакавіку 2010 года. Да красавіка 2011 года павінна быць пастаўлена 4 млн. тон. Першая партыя венесуэльскай сыравіны паступіла ў Адэскі порт у маі. Беларускі ўрад таксама разглядае магчымасць паставак венесуэльскай нафты праз парты Літвы і Латвіі. Так, пяты танкер з 80 тысячамі тон нафты з Венесуэлы ў якасці эксперыменту прыплыў у эстонскі порт Мууга 23 ліпеня. Першы састаў з 65 вагонаў прыбыў на Наваполацкі НПЗ 31 ліпеня. Спецыялісты зазначаюць, што маршрут перавозкі нафты па чыгунцы ў Беларусь з Эстоніі карацейшы, чым з Украіны: паміж портам Адэсы і Мазыром адлегласць каля 1,051 тысячы км, паміж портам Мууга і Наваполацкам — 850 км. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў дыспетчарскай порта, танкер прышвартаваўся вечарам 31 ліпеня, на яго борце — больш як 77 тысяч 560 тон нафты. Разгрузка судна пачалася ноччу 1 жніўня...
|
|