У Беларусі пабудуюць яшчэ адзін цукровы завод. 21.by

У Беларусі пабудуюць яшчэ адзін цукровы завод

26.08.2010 12:06 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі будзе пабудаваны новы цукровы завод. Такое рашэнне прынята ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў № 1234 ад 24 жніўня 2010 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Урад згадзіўся з прапановай канцэрна «Белдзяржхарчпрам» аб стварэнні акцыянернага таварыства са статутным фондам 2 млрд. рублёў, які фарміруецца яго заснавальнікамі роўнымі долямі. Гэта АТ вызначана замоўцам па падрыхтоўцы тэхніка-эканамічнага абгрунтавання, распрацоўцы бізнес-плана, праектаванні і будаўніцтве цукровага завода.

Як паведамілі БелаПАН у канцэрне «Белдзяржхарчпрам», хто будзе акцыянерамі гэтага АТ, пакуль не вызначана.

Вытворчасцю цукру ў Беларусі займаюцца чатыры ААТ: «Гарадзейскі цукровы камбінат», «Жабінкаўскі цукровы завод», «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» і «Скідальскі цукровы камбінат».

«У будаўніцтве пятага завода выказваюць зацікаўленасць Магілёўская і Гомельская вобласці», — паведаміў на прэс-канферэнцыі 29 красавіка старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка

. Паводле яго слоў, у якасці месца будаўніцтва завода разглядаецца пляцоўка на мяжы гэтых абласцей, у раёне Бабруйска.

Як паведамлялася раней, для будаўніцтва новага цукровага завода мяркуецца задзейнічаць кітайскага інвестара, які зможа прыцягнуць звязаны доўгатэрміновы дзяржаўны крэдыт. Аб’ём інвестыцый можа скласці да 300 млн. еўра.

Плануецца пабудаваць прадпрыемства з аб’ёмам вытворчасці не менш як 10 тыс. тон цукру ў суткі, ці 120–130 тыс. тон у год. Акрамя таго, на заводзе прадугледжваецца магчымасць праводзіць сушку жамерынаў, вырабляць цукровыя кансервы, фасаваць прадукцыю ў розную тару.

Разліковая валютная выручка можа скласці не менш як 100 млн. долараў у год. «Гэта будзе поўнасцю арыентаванае на экспарт прадпрыемства, якое будзе працаваць на беларускай сыравіне», — падкрэсліў Данчанка. Бураковы цукар плануецца пастаўляць на рынкі Украіны, Расіі і іншых краін.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі будзе пабудаваны новы цукровы завод. Такое рашэнне прынята ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў № 1234 ад 24 жніўня 2010 года,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика