У Магілёўскай вобласці пачалі рабіць паліўныя брыкеты з саломы. 21.by

У Магілёўскай вобласці пачалі рабіць паліўныя брыкеты з саломы

20.09.2010 10:55 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абсталяванне па вытворчасці паліўных брыкетаў з саломы ўведзена ў эксплуатацыю на прадпрыемстве «Чэрыкаўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне», якое ўваходзіць у холдынг «Аграмашсэрвіс».

Як паведаміў вядучы інжынер ААТ «Аграмашсэрвіс» Дзмітрый Марцьянаў, для Беларусі гэта — навінка. «Раней асноўным відам паліва быў дастаткова танны газ. Але ў свеце, у тым ліку ў Еўропе, Украіне, такая вытворчасць вельмі распаўсюджаная», — заўважыў ён.

Паводле слоў спецыяліста, тона саломы сёння каштуе 20 тысяч беларускіх рублёў, з яе атрымліваецца 900 кг брыкету. «Па цеплатворнасці такі від паліва прыраўноўваецца да вугалю», — сцвярджае Марцьянаў.

Акрамя брыкету з саломы вырабляюцца пелеты, якія больш распаўсюджаны ў іншых краінах.

Вядучы інжынер холдынгу таксама паведаміў, што ў хуткім часе вытворчасць саламянага энерганосьбіта плануецца арганізаваць у Хоцімскім, Дрыбінскім, Бабруйскім і Асіповіцкім раёнах Магілёўскай вобласці.

Падзяліцца навіной: 
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абсталяванне па вытворчасці паліўных брыкетаў з саломы ўведзена ў эксплуатацыю на прадпрыемстве «Чэрыкаўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне», якое...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика